Неурожайный год. Где и по какой цене можно купить лесные ягоды в Поставах?

Главное Экология

Неўраджайны ўраджай

Лета ў зеніце, адпаведна, і ягадны сезон таксама. Праўда, пагаворваюць, што сёлета ні лясныя маліны, ні чарніцы не ўрадзілі. Выснову наконт апошніх пацвярджаюць і ў філіяле «Каапнарыхтпрамгандаль Пастаўскага райспажыўтаварыства»:

— Чарніц у гэтым годзе мала, і ягады дробныя, — расказваў дырэктар Аляксандр Жук. — Прымаем іх ад насельніцтва ў Пастаўскім, Мядзельскім і Докшыцкім раёнах. У дзень выходзіць па 100-200 кілаграмаў. Ва ўраджайныя сезоны нарыхтоўвалі па 80 тон, зараз маем толькі 9.

Ідзе гандаль дарамі лесу на рынку райспажыўтаварыства

Кілаграм чорнага «золата» лясоў на прадпрыемстве каштуе 3,7 рубля, вішань — 1 рубель, чырвоных і чорных парэчак — 35 і 55 капеек адпаведна. Агрэст, якога сёлета ўдосталь, тут не прымаюць, бо гэту ягаду не бяруць заводы.

У сераду на абодвух рынках горада гандляроў чарніцамі было каля дзесяці чалавек. За літр прасілі 5 рублёў. Напэўна, кошт выстаўлялі, кіруючыся слабым ураджаем (звычайна, цана за кілаграм у нарыхтоўшчыкаў набліжана да той, якую просяць прадаўцы на рынку за літр). Лясныя маліны прапаноўвалі таксама за пяцёрку, вішня была ацэнена ў 3,6 рубля, чорныя парэчкі — 2,6, агрэст — 2,4.

Дарэчы, ужо з’явіліся на рынку і лісічкі.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.