Скульптор кондитерских изделий Светлана Карандашова

Общество

Скульптар кандытарскіх вырабаў

Калі б ні зайшла ва ўніверсам “Цэнтральны”, не магу абмінуць паліцу са смятаннікамі і іншымі булачкамі, круасанамі, якія прывабліваюць сваім водарам, а разнастайныя пірожныя, тарты — яшчэ і непаўторным знешнім аздабленнем. Іх выпякае ў невялікім цэху магазіна майстар-кандытар Святлана Карандашова. А якія шэдэўры робяць рукі Святланы Леанідаўны на заказ! Некалі сваім майстэрствам яна пакарыла журы розных конкурсаў і выстаў не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Цяпер сама ўваходзіць у склад журы прэстыжных спаборніцтваў сярод кандытараў.

За плячыма С. Карандашовай больш за 30 гадоў стажу, 15 з іх — у Пастаўскім раённым спажывецкім таварыстве. Некалькі гадоў таму прайшла майстар-клас у ісландскага кандытара. Але і ў самой хапае фантазіі для святочнага афармлення тартоў. А чаго вартыя яе кветкі з цукру! Не адрозніш ад жывых.

Сёння на прылаўках магазінаў безліч кандытарскіх прысмакаў. У «Цэнтральным» жа пакупнікі аддаюць перавагу выпечцы ўласнай вытворчасці. Святлана пастаянна трымае руку на пульсе часу і не перастае здзіўляць спажыўцоў навінкамі, шырокім асартыментам прадукцыі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.