Слаженный коллектив магазина №1 филиала «Военсервис» на пл. Ленина делает всё, чтобы постоянных клиентов прибавлялось

Общество Экономика

Не проста  прадаўцы, але і кансультанты

Так гаворыць пра сваіх падначаленых загадчыца магазіна №1 філіяла «Ваенсэрвіс»
г. Маладзечна Зінаіда Цяліга.

Загадчыца магазіна Зінаіда Цяліга (у цэнтры) з прадаўцамі Аленай Філіповіч, Жаннай Кулаковай, Наталляй Пакусаевай, Яўгеніяй Балай.

Згадзіцеся, кожны з нас выбірае тыя гандлёвыя кропкі, якія яму найбольш падабаюцца. Прывабліваюць не толькі асартымент тавараў і цэнавая палітыка, але і культура абслугоўвання. Калектыў магазіна №1, які знаходзіцца на плошчы Леніна ў райцэнтры, робіць усё для таго, каб пастаянных пакупнікоў прыбаўлялася. А пры цяперашняй канкурэнцыі, калі магазіны, асабліва ў цэнтры горада, амаль на кожным кроку, гэта вельмі складана.

— Стараемся пастаянна мець шырокі асартымент тавараў, прычым якасных і свежых, якія завозім з усёй рэспублікі, рэкламуем іх пакупнікам, рэгулярна праводзім акцыі. Некалькі гадоў таму перайшлі на самаабслугоў­ванне. Штомесяц тавараабарот складае 80 тысяч рублёў і больш, — расказвала загадчыца магазіна З. А. Цяліга. — Заўсёды адчуваем падтрымку дырэктара філіяла «Ваенсэрвіс» г. Маладзечна Марыі Іосіфаўны Даніловіч, за што вельмі ўдзячныя ёй.

Ёсць што сказаць і пра саму Зінаіду Аляксандраўну. Усё яе жыццё звязана з гандлем. У тым ліку ў сістэме ваенсэрвісу працуе амаль 30 гадоў, а магазінам №1 загадвае з 2006-га. Выдатна ведае справу, умее згуртаваць калектыў і арганізаваць работу, знайсці агульную мову з пастаўшчыкамі тавараў.

Немалы стаж і багаты вопыт у Наталлі Пакусаевай, Яўгеніі Балай, Алены Філіповіч, Жанны Кулаковай. Добрых слоў заслугоўваюць таксама Алена Расамацкая, Людміла Арэхава, Алёна Раковіч. Вось і заўтра, калі ў краіне адзначаецца Дзень работнікаў гандлю, большасць з іх будуць знаходзіцца на сваіх рабочых месцах. А гэта значыць, што ў пастаўчан ёсць нагода не толькі зрабіць пакупкі, але і сказаць прадаўцам цёплыя словы віншавання з іх прафесійным святам.

Фаіна Касаткіна
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.