Специальная программа «Мак» Поставского РОВД дала первые результаты

Безопасность

«Мак» дае плён

Як мы раней паведамлялі на старонках раённай газеты, з 1 чэрвеня па 15 верасня ў рэспубліцы і на Пастаўшчыне ў прыватнасці праводзіцца спецыяльная праграма «Мак». У яе рамках супрацоўнікі райаддзела міліцыі арганізуюць прафілактычныя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па недапушчэнні вырошчвання культур, якія ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы, а таксама іх захоўвання і збыту. Сёння ёсць першыя вынікі рэалізацыі гэтай праграмы.

Па словах старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі РАУС Паўла Свірбутові­ча, выяўлены 3 факты вырошчвання маку і складзены, адпаведна, 3 адміністрацыйныя пратаколы. Ва ўсіх выпадках людзі вырошчвалі мак на сваіх прыся­дзібных участках для асабістых мэт — выкарыстоўваць насенне ў выпечцы. І гэта пацвярджаюць невялікія плошчы насаджэнняў. Тым не менш адказнасць перад законам ніхто не адмяняў. Усім грамадзянам на першы раз вынесены афіцыйныя папярэ­джанні, расліны знішчаны.

Сеяць названую вышэй культуру нельга ні ў якіх аб’ёмах, бо такія пасадкі прывабліваюць опіумных наркаманаў. Нядаўна міліцыянеры затрымалі аднаго аматара зелля, які сёлета двойчы наведваўся на прысядзібны ўчастак вяскоўца па мак. У першы раз змог без перашкод вырваць яго, вырабіць наркотык і ўжыць. А калі ў другі раз прыйшоў на тое ж самае месца, быў злоўлены, як кажуць, за руку. У адносінах да візіцёра ўзбуджана крымінальная справа за захоўванне і выраб наркатычных сродкаў.

— У цэлым за сезон мы складаем да 30 адміністрацыйных пратаколаў, — расказваў Павел Свірбутовіч. — З кожным годам іх колькасць змяншаецца, бо людзі разумеюць сутнасць праблемы і сваю адказнасць у выпадку парушэння закону. Змяншаюцца таксама аб’ёмы выяўленага маку. Калі раней у аднаго гаспадара маглі канфіскаваць 50, а то і 100 кілаграмаў расліны, то цяпер — максімум 5. Менш становіцца і наркаманаў. З пачатку года затрымалі ўсяго двух.

Акрамя апісанага вышэй выпадку, у рукі аператыўнікаў трапіў жыхар Пастаў, які меў пры сабе 0,3 грама гашышу. Частку небяспечнага рэчыва грамадзянін ужыў крыху раней, таму на момант затрымання знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, яму пагражае ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Барацьба з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў вядзецца пастаянна. Гэтай праблеме надаецца вялікая ўвага на дзяржаўным узроўні. Асабліва пільная — падчас згаданай праграмы «Мак», у якой на Пастаўшчыне задзейнічаны не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і ўсе суб’­екты прафілактыкі, пачынаючы са старшынь сельвыканкамаў і старэйшын вёсак. Яны праводзяць растлумачальную работу з людзьмі: выступаюць ва ўстановах адукацыі, у працоўных і іншых калектывах, па месцы жыхарства, асвятляючы пытанні папярэджання наркаманіі і незаконнага абароту наркотыкаў, даводзячы новаўвядзенні заканадаўства ў гэтай галіне і тлумачачы адказнасць за злачынствы і правапарушэнні дадзенай катэгорыі. Таксама РАУС арганізуе сумесныя мерапрыемствы з в/ч 2044 (пагранічнікі), лясгасам, сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. І такая работа не можа застацца бясследнай.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.