Работники ЖКХ отремонтировали тротуар по улице Советской

Важное

Нязручнасці ліквідаваны

На гэтым тыдні работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна рамантавалі тратуар з аднаго боку моста па вуліцы Савецкай. У чацвер тут стаялі папераджальныя знакі, сіг­нальныя конусы адгароджвалі ўчастак работ, на праезнай частцы ўзвышаліся пад’ёмны кран і бартавы МАЗ. Тэхнікай, рыдлёўкамі і іншым будаўнічым інвентаром арудавалі грузчык Яўгеній Шчарбатых, стропальшчык Уладзімір Танана, кранаўшчык Аляксандр Александроў і вадзіцель Генадзій Язёнак.

 

— Пад аэрадромнымі плітамі, якія служаць тратуарам, падмыла грунт. Яны пачалі нахіляцца, а дзве ўвогуле разбурыліся, што стварала пэўныя нязручнасці пешаходам, — расказваў майстар па добраўпарадкаванні Мікалай Кісялёў, які кіраваў работамі. — Каб не збіралася вада, зрабілі ліўнёўку, падсыпалі пяску, зараз яго разраўноўваем, перакладваем пліты, разбураныя замяняем на іншыя. Да гэтага на аб’екце былі задзейнічаны самазвал і пагрузчык.

У пятніцу аэрадромныя пліты залілі бетоннай сумессю — тратуар гатовы, можна хадзіць без перашкод.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.