Ураган пронёсся по Дуниловичам во второй половине дня в минувшую субботу

Важное Экология

Нарабіў ураган бяды

Ён пранёсся ў суботу ў другой палове дня па Дунілавічах.

На вёску абрынуліся лівень і ўраганны вецер. Стыхія доўжылася амаль паўгадзіны і пакінула пасля сябе жорсткі след. Асабліва моцны яе ўдар прыйшоўся на вуліцы імя Асяненкі, Бульбянова, Прыазёрная. Ураган сарваў дахі з некаторых дамоў і гаспадарчых пабудоў, выбіў вокны ПВХ, вывернуў электраслупы і дрэвы з каранямі, абарваў лініі электраперадачы, разбурыў парнікі, нарабіў іншай шкоды.

Адышоўшы ад шоку, дуні­лавічане сталі тэлефанаваць у раён электрасетак і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Неў­забаве ў вёску прыехалі брыгады энергетыкаў і ратаўнікоў. У той жа дзень былі адноўлены лініі электраперадачы, прыбраны з дарог паваленыя дрэвы.

Па кампенсацыю страт, нанесеных стыхіяй, пацярпелыя звяртаюцца ў інспекцыю Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне.

Фаіна Касаткіна
Фота Генадзія Гінько



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.