В гости к ветерану. Воропаевский сельсовет единственный в районе, где еще живут ветераны ВОВ

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков Общество

Подзвіг народа несмяротны

Час імкліва бяжыць наперад, аддаляючы нас ад трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Але ён не ўладны над подзвігам нашых продкаў, якія ў кровапралітных баях адстаялі права людзей быць свабоднымі, усталявалі мір на зямлі. Памяць пра іх гераічную самаахвярнасць жыве ў сэрцах нашчадкаў, як і ўдзячнасць за яе — і мёртвым, і жывым вызваліцелям.

26 чэрвеня ахінуць клопатам і ўвагай нешматлікіх жывых сведкаў тых трагічных падзей адправіліся камісар райваенкамата Мікалай Кулік і старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч. Пункт прызначэння — Варапаеўскі сельсавет. Тут да іх далучыліся старшыня сельскага Савета Іна Касарэўская і некаторыя прадстаўнікі арганізацый, у якіх перад выхадам на пенсію працавалі ветэраны.

— Наш сельсавет адзіны ў раёне, дзе яшчэ жывуць ветэраны. Іх засталося ўсяго чацвёра: работнік прыфрантавых дарог Віктар Мацвеевіч Красоўскі, удзельнік вайны Іван Паўлавіч Бараноўскі, партызанка Ніна Пятроўна Андрэйчык і інвалід дзяцінства па наступствах вайны Часлаў Данілавіч Муха, — расказвала Іна Касарэўская. — Літаральна некалькі месяцаў не дажылі да святкавання 75-й гадавіны з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ветэраны Мікалай Ільіч Лысоў, Ігнацій Міхайлавіч Мычко і Уладзімір Ігнацьевіч Заяц. Узгадваю, як яны радаваліся любой увазе, дзяліліся ўспамінамі пра вайну, зараджалі аптымізмам.

Словы падзякі, пажаданні доўгіх гадоў жыцця, здароўя, аптымізму і бадзёрасці гучалі ў кожнай хаце, дзе жывуць ветэраны. Таксама ім былі ўручаны віншавальныя лісты-трохвугольнікі за подпісам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, святочныя паштоўкі, падпісаныя старшынёй райвыканкама Сяргеем Чэпікам, падарункі ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», Варапаеўскай дыстанцыі пуці, рай­спажыўтаварыства. Прыбавілася ўзнагарод на парадных кіцелях пераможцаў: Мікалай Кулік уручыў кожнаму ветэрану юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

У райцэнтры да «віншавальнага эскорта» далучыліся кіраўнік раёна Сяргей Чэпік і прадстаўніца Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Святлана Грэська.

— Сардэчна віншую з Днём Незалежнасці краіны і 75-годдзем вызвалення Беларусі! — гаварыў Пятру Мікалаевічу Бобрыку старшыня райвыканкама. — Жадаю моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх-доўгіх гадоў жыцця. Дзякуй за ўсё, што вы ў ваенныя і мірныя гады зрабілі для нашай Радзімы.

Шчырыя словы гучалі ў той дзень таксама для ветэранаў Іларыёна Савельевіча Русалоўскага і Баляслава Антонавіча Квача, зноў і зноў паўтаралася, што мы ў неаплатным даўгу перад тымі, чые мужнасць і франтавое братэрства сталі ўзорам служэння ідэалам міру і дабра. І ў адказ нязменна чулася: «Дзякуй, што не забываеце». Не маем права. Нават надпіс па акружнасці юбілейнага медаля выказвае стаўленне беларусаў да Вялікай Перамогі і тых, хто яе набліжаў, — «Подзвіг народа несмяротны».

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.