В июле в Беларуси введена дополнительная дифференциация на электроэнергию по временным периодам

Важное Экономика

Ноччу танней

У гэтым месяцы ў Беларусі ўведзена дадатковая дыферэнцыяцыя на электраэнергію па часавых перыядах. Як скарыстацца новаўвядзеннем, чытачам «ПК» тлумачыць інжынер па быце Пастаўскага ўчастка філіяла «Энергазбыт» Андрэй Унтан:

— Да гэтага часу ў нашай краіне дзейнічалі аднаставачны і дыферэнцыраваны па двух часавых перыядах (мінімальныя нагрузкі — з 22.00 да 17.00, максімальныя — з 17.00 да 22.00) тарыфы. У ліпені яны дапоўні­ліся яшчэ адным тарыфам — дыферэнцыраваным па трох часавых перыядах. Новаўвядзенне накіравана на тое, каб у гадзіны пік людзі спажывалі менш электраэнергіі, што дазволіць скараціць нагрузкі на лініі электраперадачы і трансфарматарныя падстанцыі. І, адпаведна, яны радзей будуць выходзіць са строю.

Для жылых дамоў (кватэр), не абсталяваных электраплітамі, у час мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) дзейнічае тарыф Br0,1153 за кВт/г, у час максімальных нагрузак (з 17.00 да 23.00) — Br0,3458, у астатні час сутак (з 6.00 да 17.00) — Br0,1345. Для жылых дамоў (кватэр), абсталяваных электраплітамі, кошт спажытай электраэнергіі складае: з 23.00 да 6.00 — Br0,0890, з 17.00 да 23.00 — Br0,2671, з 6.00 да 17.00 — Br0,1039. Пры гэтым у выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак. Падрабязней пра тарыфы для фізічных асоб можна даведацца ў спецыяльным раздзеле сайта «Белэнерга».

Новы тарыф выгадны тым, хто спажывае звыш 300 кВт у месяц і мае магчымасць карыстацца яго прывілеямі рэгулярна, а не эпізадычна. Скажам, калі чалавек працуе з 8 да 17 гадзін, відавочна, што мыць бялізну ці гатаваць ежу ноччу яму будзе нязручна. Іншая справа — пенсіянеры, дачнікі, непрацуючыя.

 

У Пастаўскім раёне 22600 абанентаў, з іх менш за 1% карыстаюцца дыферэнцыраванымі тарыфамі аплаты электраэнергіі.

 

Для пераходу на разлікі па тарыфах, дыферэнцыраваных па часавых перыядах (двух- альбо трохзонных), абаненту неабходна прыйсці ў Пастаўскі ўчастак філіяла «Энергазбыт» і напісаць заяву. Па электроннай пошце заявы не прымаюцца. Мы закажам у Глыбокім спецыяльна запраграмаваны электронны прыбор уліку электраэнергіі, бясплатна ўстановім яго заяўніку і аформім дадатковае пагадненне да асноўнага дагавора. На ўсё спатрэбіцца каля двух месяцаў. Хачу звярнуць увагу: калі вы падключыце дыфтарыф і ён па нейкай прычыне вас не задаволіць, можна бясплатна перайсці на аднаставачны тарыф. Але, калі зноў перадумаеце і захочаце вярнуцца на дыферэнцыраваны, паўторны пераход на яго будзе платным.

Запісала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.