Вторая уборочная кампания у молодого водителя ОАО «Камайский-агро» Николая Кирплюка

Важное Местная власть Сельское хозяйство

Прымаў віншаванні ў полі

Сёння вадзіцелю ААТ «Камайскі-агра» Мікалаю Кірплюку спаўняецца 21 год. Хлопец — адзін з дзевяці маладых вадзіцеляў, занятых у раёне на жніве. Павіншаваць яго з надыходзячым днём нараджэння ў поле адправілася першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская.

Неба зацягнута чорнымі хмарамі, дождж лье як з вядра. Два камбайны мігаюць маячкамі ў чаканні ва­дзіцеля, які загрузіць поўны бункер збожжа ў прычэп свайго МАЗа. Нарэшце насустрач бардовым волатам едзе машына. Здагадацца, што яна задзейнічана на жніве, няцяжка: на лабавым шкле красуюцца надпіс «Ураджай-2019» і каляровая наклейка «Малады вадзіцель».

— Віншую з днём нараджэння, жадаю ўсяго найлепшага! — звяртаецца да Мікалая маладзёжны лідар раёна, уручаючы падарунак. — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ажыццяўляе рэспубліканскі праект «Моладзь — за ўраджай!», пераможцы атрымаюць падарункі і падзякі. Ты  перавёз ужо каля 300 тон, буду балець за цябе. Поспехаў на жніве!

Для Мікалая гэта другая ўборачная кампанія. Год назад ён скончыў Пастаўскі дзяржаўны каледж па спецыяльнасці «Тэхнік-механік» і цяпер адпрацоўвае неабходны тэрмін на сельгаспрадпрыемстве. Жыве ў Дварчанах, цікавіцца тэхнікай. Калі што не атрымліваецца, заўсёды дапаможа бацька, які таксама працуе вадзіцелем у ААТ «Камайскі-агра».

У гэтым годзе ў Пастаўскім раёне на жніве шчыруюць 11 маладзёжных экіпажаў і 9 маладых вадзіцеляў.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.