Зажинки на Поставщине — работники Центра культуры и народного творчества продолжают традиции стародавних народных обрядов

Важное Культура Сельское хозяйство

Зажынкі ў раёне

Спакон вякоў на Пастаўшчыне ладзіліся зажынкі. Гаспадыня пачынала працу са словамі: “Стаўлю сноп на сто коп і на тысячу мерак!” Першы сноп жнеі ўпрыгожвалі кветкамі, чырвонымі ніткамі ці стужкамі, прыносілі гаспадару.

Найстарэйшая жыхарка Кураполля А. Д. Мілянцей уручае сноп найлепшаму камбайнеру гаспадаркі Мікалаю Адынцу

Культработнікі раёна, сярод якіх былыя загадчыкі Кейзікаўскага сельскага клуба Валянціна Казаровец, Мягунскага — Іван Якян, Чарнянскага — Валянцін Кузьміч, а таксама цяперашні дырэктар Курапольскага СДК Марыя Смулько, запісалі вялікую колькасць жніўных песень, якія ў нашай мясцовасці яшчэ захаваліся ў памяці сялян-старажылаў. А курапольскі варыянт цудоўнай песні “Рада, рада шэра перапёлка, што лета даждала” ў выкананні салісткі Андронаўскага народнага гурта аўтэнтычнай песні Валянціны Скабейкі нават прагучаў у праграме беларускага тэлебачання “Наперад, у мінулае!”.

Работнікі Парыжскага сельскага Дома культуры завіталі ў поле да камбайнераў сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра» не толькі з песнямі, але і з караваем, салодкімі падарункамі

Клубныя работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна працягваюць традыцыі старадаўніх народных абрадаў на добры пачатак жніва ў мясцовых гаспадарках. Фальклорныя калектывы спяваюць песні, зажынаецца першы сноп.

Урачыста адправілі камбайнераў у поле работнікі Курапольскага сельскага Дома культуры. Сама­дзейныя артысты клубных устаноў Пастаўшчыны выязджаюць з канцэртамі ў палі, на мехдвары, каб ушанаваць удзельнікаў жніва.

Людміла Чатовіч,
метадыст Цэнтра культуры
і народнай творчасці раёна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.