8 работников Поставского ТЦСОН получили дипломы об окончании Поставского государственного колледжа

Главное Образование

Удасканалілі веды

8 работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва атрымалі дыпломы аб заканчэнні навучання ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы.

— Работа ў сацыяльнай службе не такая простая, як некаторым здаецца на першы погляд, — гаварыла дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. — Яна патрабуе прафесійнай кампетэнтнасці, дасведчанасці і ведаў у сферах педагогікі, псіхалогіі, юрыспрудэнцыі. І хоць многія нашы работнікі маюць сярэднеспецыяльную ці вышэйшую адукацыю, паглыбіць веды менавіта па спецыфіцы работы з пажылымі грамадзянамі вельмі дарэчы. Тым больш што з кожным годам пашыраецца пералік паслуг, якія аказвае цэнтр. Таму з мінулага года мы цесна супрацоўнічаем з Пастаўскім дзяржаўным каледжам, які мае ліцэнзію на навучанне работнікаў сацыяльнай сферы. Раней 7 чалавек атрымалі дыпломы сацыяльных работнікаў, 5 кіраўнікоў гурткоў — карыстальнікаў ПВМ. На гэты раз вучыліся 8 чалавек.

Уручыць ім дакумент аб заканчэнні навучання прыйшоў дырэктар кале­джа Сяргей Герасіменка.

— Хачу перадаць вам падзяку за добрасумленнасць ад выкладчыкаў, якія вялі ў вас прадметы, — гаварыў Сяргей Мікалаевіч. — Цяпер вы дакладна ведаеце алгарытм дзеянняў у выпадку надзвычайных сітуацый на рабоце. Думаю, спатрэбяцца і веды па псіхалогіі, этыцы. Працаваць з пажылымі, адзінокімі, а найчасцей і хворымі складана. Таму без вялікага цярпення, вытрымкі, міласэрнасці не абысціся. Віншую вас з атрыманнем дыпломаў і жадаю поспехаў у вашай гуманнай рабоце.

Чарговы набор на вучобу ў Пастаўскі дзяржаўны каледж адбудзецца ў кастрычніку. Навучанне бясплатнае.

Тэкст і фота Аны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.