За жаркой порой жатвы наступает еще один ответственный для аграриев период — сев озимых

Важное Сельское хозяйство

На падыходзе сяўба азімых

Нягледзячы на дажджлівае над-вор’е ў мінулыя выхадныя, уборка пакрыху набліжаецца да завяршэння. Блізкія да фінішу хлебаробы сельгаспрадпрыемстваў «Дунілавічы-агра» і «Ляхаўшчына-агра».

За гарачай парой жніва наступае яшчэ адзін адказны для аграрыяў перыяд — сяўба азімых. Сёлета яны радуюць сваім ураджаем. Таму на наступны год запланавана плошчу пад іх павялічыць амаль на 5 000 гектараў, а ўвогуле азімыя зоймуць 20 830 га. Найбольш іх пасеяць у ААТ «Камайскі-агра» (4 400 га), «Навасёлкі-Лучай» (3 600 га), «Кураполле-агра» (2 650 га), «Хацілы-агра» (2 200 га).

Для пасеву патрабуецца 5 100 тон насення, 4 137 ужо засыпана. Узарана амаль 6 200 гектараў глебы. Ворыва ў раёне вядуць каля 30 трактароў. Шпаркімі тэмпамі яно ідзе ў ААТ «Хацілы-агра», «Сцяг Перамогі-агра», на сельгаспрадпрыемствах «Дунілавічы-агра» і «Ляхаўшчына-агра». Уносяцца таксама гліфасаты і калійныя ўдабрэнні.

У ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Янавіца-агра», «Кураполле-агра» і на СП «Дунілавічы-агра» прыступілі да сяўбы азімага рапсу. Гэта культура ў раёне зойме 3 210 гектараў.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.