В сельских хозяйствах района убирают травы второго укоса

Сельское хозяйство

Нарыхтоўка кармоў працягваецца

Паралельна з уборкай саломы з палёў, падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых у гаспадарках раёна ўбіраюць травы другога ўкосу. Яны пасля дажджоў падраслі і пагусцелі. Асабліва радуе канюшына. Усе стараюцца гэтым часам папоўніць запас кармоў для будучай зімоўкі.

Па стане на 26 жніўня з запланаваных 6083 гектараў па раёне другім укосам скошаны амаль 4000 га. Нарыхтавана больш за  98 тысяч тон сенажу, у палімернай упакоўцы — 11500, сена — 4300 тон. На ўмоўную галаву жывёлы па раёне нарыхтавана 11,66 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольш багаты запас створаны ў СП «Дунілавічы-агра» (15,98 ц к. адз.), ААТ «Хацілы-агра» (15,54), «Камайскі-агра» (13,24), СП «Ляхаўшчына-агра» (13,75).

Хутка распачнецца ўборка каралевы палёў — кукурузы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.