Август — горячая пора и для магазина «Школяр», и для родителей школьников

Важное Образование

Хто куды, а шкаляры – па кнігі

Магазін «Шкаляр» у Паставах працуе з 2003 года і круглы год з’яўляецца сапраўднай палачкай-выручалачкай для многіх школьнікаў і іх бацькоў.

Напярэдадні Дня ведаў тут, як заўсёды, ажыятаж. Калі я завітала ў «Шкаляр», яго ўладальнік і прадавец Наталля Бухавецкая раскладвала на прылаўкі новы тавар. «Сёння атрымала ажно 533 найменні, — агучыла яна даныя з накладной. — І гэта адна з рэкордных лічбаў за гэты год».

Школьнікі любога ўзросту тут, у адным месцы, знойдуць усё неабходнае для вучобы. У шырокім асартыменце прадстаўлены сшыткі для лабараторных работ і для заняткаў па замежных мовах, контурныя карты, зборнікі тэстаў для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання, разнапланавыя даведнікі і дапаможнікі па розных прадметах. Вялікі выбар і школьна-пісьмовых прылад.

Самым маленькім чытачам прадавец прапануе яркія збор­нікі казак, вершаў, разнастайныя па тэматыцы дзіцячыя энцыклапедыі. Для іх жа — пазлы, размалёўкі, іншыя развіваючыя тавары.

У жніўні работы ў магазіне шмат — у разы павялічваецца колькасць і пакупнікоў, і новых паступленняў.

— Я займаюся любімай справай, таму мяне яна асабліва не стамляе, —  гаварыла 62-гадовая Наталля Бухавецкая. — Колькі сябе памятаю, кнігі з рук не выпускаю — прычым не толькі на працы, але і падчас адпачынку. Цяпер, на пенсіі, можна было б чытаць і менш — вочы ўжо не тыя. Але ж гэта прывычка на ўсё жыццё! Раней газеты, часопісы выпісвала проста стосамі, цяпер болей звяртаюся да раённай бібліятэкай. Для мяне кніга — гэта найлепшае, што створана для чалавека ў гэтым свеце. Яна і сябар, і псіхолаг, і дарадца.

Маладая пастаўчанка Вераніка Сіланава таксама пераканана ў праўдзівасці гэтага выразу.

— У мяне двое сыноў: Цімур пойдзе ў пяты клас, а Руслан сёлета сядзе за парту ўпершыню, — расказвала Вераніка, з якой мы сустрэліся якраз у «Шкаляры». — Безумоўна, пакупак напярэдадні 1 верасня вельмі шмат. Асноўныя школьныя прылады ўжо набылі, а вось пакупка адзення і абутку яшчэ наперадзе. Больш за ўсё гэтыя клопаты радуюць майго будучага першакласніка. Руслан так хоча ў школу! Цяпер рэзка захапіўся кнігамі, праяўляе да іх такі інтарэс, якога раней не было і блізка. Ужо стараецца іх чытаць сам, што выклікае ў яго непадробнае захапленне. Як маці я гэтаму шчыра радуюся і буду старацца, каб гэта зацікаўленасць не згасла.

Наогул, наколькі сучасныя дзеці любяць чытаць звычайныя папяровыя кнігі? Ці імі цалкам авалодалі ўсемагчымыя гаджэты? Адрасую гэтыя пытанні прадаўцу.

— Кнігі запатрабаваныя заўсёды, і гэта факт, — адказвае Наталля Яфімаўна, якая да адкрыцця ўласнага магазіна займалася продажам друкаванай прадукцыі на рынках. — Не ва ўсіх, але ў многіх бацькоў ёсць разуменне, што тэлефон ці планшэт не навучыць добраму, светламу, вечнаму. Як радуецца сэрца, калі мамы і таты  прыводзяць у магазін малых, якія і на нагах ледзьве стаяць, а ўжо цягнуцца за кнігай, пачынаюць гартаць яе адразу ў магазіне. Тым больш што сучасныя выдавецтвы прапануюць шыкоўны выбар літаратуры на любы ўзрост і густ. Гэта раней яркую, прыгожую кнігу трэба было яшчэ паспрабаваць знайсці, а цяпер — калі ласка, бяры і чытай, колькі душы заўгодна.

…Руслан Сіланаў са «Шкаляра» выйшаў у прыўзнятым настроі — у руках красавалася кніга для першакласніка. Як ні круці, а з ёй па жыцці цікавей!

— Я займаюся любімай справай, таму мяне яна асабліва не стамляе, —  гаварыла 62-гадовая Наталля Бухавецкая. — Колькі сябе памятаю, кнігі з рук не выпускаю — прычым не толькі на працы, але і падчас адпачынку. Цяпер, на пенсіі, можна было б чытаць і менш — вочы ўжо не тыя. Але ж гэта прывычка на ўсё жыццё! Раней газеты, часопісы выпісвала проста стосамі, цяпер болей звяртаюся да раённай бібліятэкі. Для мяне кніга — гэта найлепшае, што створана для чалавека ў гэтым свеце. Яна і сябар, і псіхолаг, і дарадца.

Маладая пастаўчанка Вераніка Сіланава таксама пераканана ў праўдзівасці гэтага выразу.

— У мяне двое сыноў: Цімур пойдзе ў пяты клас, а Руслан сёлета сядзе за парту ўпершыню, — расказвала Вераніка, з якой мы сустрэліся якраз у «Шкаляры». — Безумоўна, пакупак напярэдадні
1 верасня вельмі шмат. Асноўныя школьныя прылады ўжо набылі, а вось пакупка адзення і абутку яшчэ наперадзе. Больш за ўсё гэтыя клопаты радуюць майго будучага першакласніка. Руслан так хоча ў школу! Цяпер рэзка захапіўся кнігамі, праяўляе да іх такі інтарэс, якога раней не было і блізка. Ужо стараецца іх чытаць сам, што выклікае ў яго непадробнае захапленне. Як маці я гэтаму шчыра радуюся і буду старацца, каб зацікаўленасць не згасла.

Наогул, наколькі сучасныя дзеці любяць чытаць звычайныя папяровыя кнігі? Ці імі цалкам авалодалі ўсемагчымыя гаджэты? Адрасую гэтыя пытанні прадаўцу.

— Кнігі запатрабаваныя заўсёды, і гэта факт, — адказвае Наталля Яфімаўна, якая да адкрыцця ўласнага магазіна займалася продажам друкаванай прадукцыі на рынках. — Не ва ўсіх, але ў многіх бацькоў ёсць разуменне, што тэлефон ці планшэт не навучыць добраму, светламу, вечнаму. Як радуецца сэрца, калі мамы і таты прыво­дзяць у магазін малых, якія на нагах яшчэ ледзьве стаяць, а ўжо цягнуцца за кнігай, пачынаюць гартаць яе адразу ў магазіне. Тым больш што сучасныя выдавецтвы прапануюць шыкоўны выбар літаратуры на любы ўзрост і густ. Гэта раней яркую, прыгожую кнігу трэба было яшчэ паспрабаваць знайсці, а цяпер — калі ласка, бяры і чытай, колькі душы заўгодна.

…Руслан Сіланаў са «Шкаляра» выйшаў у прыўзнятым настроі — у руках красавалася кніга для першакласніка. Як ні круці, а з ёй па жыцці цікавей!

Тэкст і фота Іны Сняжковай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.