Белагропромбанк предлагает потребителям пакет услуг «Собери ребенка в школу»

Образование

Можна і ў крэдыт

Да новага навучальнага года рукой падаць. У крамах, на кірмашах чаканы ажыятаж — бацькі са сваімі школьнікамі купляюць адзенне, абутак, партфелі, канцылярскія рэчы… Спіс неабходных па­ку­пак сапраўды доў­гі, па­трачаныя на школь­ныя зборы сумы з кожным днём растуць у геаметрычнай прагрэсіі.

Не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць раскашэліцца на ўсё адразу. Гэту праблему ім прапануе вырашыць Белаграпрамбанк: тут упершыню распрацаваны пакет паслуг «Збяры дзіця ў школу». Падрабязней пра яго карэспандэнту «ПК» Іне Сняжковай расказала начальнік аддзела рознічнага продажу ЦБП №217 у г. Паставы Таццяна Гунько.

— Таццяна, чым прывабны дадзены пакет паслуг?

— Самае галоўнае, у кліентаў з’явілася магчымасць атрымаць крэдыт на льготных умовах — пад 13 % гадавых. На сёння гэта найменшая стаўка сярод усіх спажывецкіх крэдытаў у нашым банку.

Мінімальная сума, якая можа быць выдана, — 100 беларускіх рублёў, максімальная будзе залежаць ад плацежаздольнасці кліента. Без паручыцеляў можна атрымаць суму да 5 000 беларускіх рублёў, без даведкі пра даходы — да 2 500. Заяўка разглядаецца не даўжэй за адзін працоўны дзень.

— 5 000 рублёў на зборы ў школу? Ці не замнога гэта?

— Здзіўляцца тут няма чаму. Некаторыя бацькі да новага навучальнага года не толькі купляюць адзенне і канцтавары, але і робяць рамонты ў дзіцячых пакоях, купляюць пісьмовыя сталы ці іншую мэблю, набываюць камп’ютары.

Што яшчэ важна — пакет паслуг «Збяры дзіця ў школу» даступны для бацькоў, у якіх ёсць дзеці ва ўзросце ад 6 да 21 года. Гэта значыць, што крэдытнымі сродкамі можна пакрываць расходы не толькі школьнікаў, але і навучэнцаў прафтэхвучылішчаў, сярэднеспецыяльных навучальных устаноў. А вось бацькі студэнтаў ВНУ скарыстацца крэдытам не змогуць — такія ўмовы банка.

— Грошы выдаюцца наяўнымі?

— Не, крэдыт пералічваецца на картку, якой можна карыстацца на працягу чатырох месяцаў з моманту выдачы. Вы самі вырашаеце: здымаць грошы ў банкамаце або аплачваць тавары ў крамах па безнаяўным разліку. Падкрэслю, што ў першыя чатыры месяцы ідзе аплата выключна працэнтаў, без асноўнага доўгу. Максімальны тэрмін, на які выдаецца крэдыт, — 4 гады 4 месяцы.

— У СМІ нядаўна прачытала, што на зборы ў школу першакласніка патрэбна мінімум 400 рублёў. Колькі трэба бу­дзе плаціць штомесяц, калі ўзяць крэдыт на такую суму?

— Першыя чатыры месяцы давя­дзецца плаціць па 4 рублі 27 капеек. Далей сума асноўнага доўгу разбіваецца на роўныя часткі. Максімальны плацеж за наступныя месяцы скла­дзе 12 рублёў 78 капеек. Прычым з кожным месяцам гэта сума будзе змяншацца: меншы асноўны доўг — меншыя выплаты па працэнтах за яго. Пагасіць крэдыт можна датэрмінова, кліент у такім выпадку толькі выйграе.

— Што яшчэ ўваходзіць у пакет паслуг?

— Выплата cash-back (даслоўны пераклад з англійскай мовы — «вяртанне наяўных грошай» — аўт.). Разлічваючыся крэдытнай карткай,  кліент на яе назад атрымлівае 0,5 % ад кошту пакупкі. Лічы, гэта тое самае, што купіць тавар з такой зніжкай. І чым даражэй ён каштуе, тым большая сума вяртаецца на картку. Нехта скажа: зусім дробязі. Але, як кажуць, капейка рубль беражэ.

Пры афармленні пакета паслуг «Збяры дзіця ў школу» кліенту таксама прапануецца аформіць дагавор добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў на імя дзіцяці. Застрахаваць яго можна на суму
1 000 або 2 000 беларускіх рублёў. Страхавы ўзнос за год складзе 9 і 18 рублёў адпаведна. Падкрэслю, што ад такой прапановы вы можаце адмовіцца, і гэта ніяк не паўплывае на выдачу крэдыту.

— Якія патрэбны дакументы, каб атрымаць дадзены крэдыт?

— Бацькі або апекуны павінны прад’явіць свой пашпарт і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

— Ці папулярныя «школьныя» крэдыты ў насельніцтва?

— Белаграпрамбанк выдае іх з 22 ліпеня, некалькі чалавек ужо скарысталіся прапановай і атрымалі крэдыты на агульную суму 4 000 беларускіх рублёў. А вось апошні тэрмін выдачы пакуль не ўстаноўлены. Магу сказаць адно: калі інфармацыя зацікавіла, паход у банк не адкладвайце.

Даведкі пра пакет паслуг «Збяры дзіця ў школу» можна атрымаць па тэлефоне 4-28-00 або непасрэдна ў Белаграпрамбанку (вуліцы Юбілейная, 1 «А», і Савецкая, 4).



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.