Деревне Дашки Юньковского сельсовета исполнилось 80 лет

Культура Общество

Дзе чалавек нарадзіўся, там і спатрэбіўся

Такімі словамі 20 ліпеня распачаўся ўрачысты канцэрт з нагоды свята вёскі Дашкі.

Свята падрыхтавалі работнікі Юнькаўскага сельскага Дома культуры. Завітаў і старшыня сельскага Савета Вячаслаў Врублеўскі. Мерапрыемства ладзілася ў двары старэйшыны Дашак Сафіі Будзько. Гэта вельмі адказны і неабыякавы чалавек, адданы сваёй малой радзіме. У тым, што Дашкі прыгажэюць і добраўпарадкоўваюцца, у першую чаргу яе заслуга, а таксама вяскоўцаў і шматлікіх дачнікаў, якія праводзяць тут лета. Карэннага насель­ніцтва ў вёсцы каля 15 чалавек.

Сёлета нашай вёсачцы споўнілася 80 гадоў. Вельмі прыемна было бачыць на свяце радасныя твары прысутных. Дарэчы, усе мы вельмі дружныя і вясёлыя, нібы адна вялікая сям’я, якая не так даўно папоўні­лася: гады чатыры назад тут набылі дом пастаўчане Вікторыя і Сяргей  Дзіковічы. Яны адразу сталі для нас роднымі. На мерапрыемстве Сяргею ўручылі шыльду  «Дом узорнага парадку», і гэта заслужана, бо гаспадары шмат сіл і сродкаў укладваюць у абуладкаванне сваёй сядзібы.

Праграма свята была цікавай і насычанай. Для віноўнікаў урачыстасці задорна спяваў калектыў жаночага клуба «Юнчанка» Юнькаўскага СДК. Кранальныя песні выканалі Вольга Нікалаева, Ірына Лашук, Наталля Гутар. Прыгожа дэкламаваў вершы вядучы свята Валерый Жук’ян. Прысутныя не толькі падпявалі, былі ахвотныя і патанцаваць. Усе жыхары Дашак атрымалі памятныя падарункі, а старэйшына вёскі Сафія Станіславаўна — яшчэ і падзяку за актыўнасць і старанне з рук старшыні сельскага Савета.

У канцы ўсіх чакала багатае застолле, арганізаванае самімі вяскоўцамі.

Жыхары в. Дашкі
Фота Вікторыі Дзіковіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.