Дети из 6 многодетных семей получили подарки от военнослужащих погранкомендатуры «Поставы»

Образование

Падарункі ад ваеннаслужачых і не толькі

Працягваецца акцыя «Збяром дзяцей у школу». У мінулую пятніцу дзеці з 6 мнагадзетных сем’яў атрымалі падарункі ад ваеннаслужачых пагранкамендатуры «Паставы».

Афіцэры пагранічнай камендатуры «Паставы» кожны год прымаюць актыўны ўдзел у розных дабрачынных акцыях, якія праводзяцца ў раёне. З падарункамі наведваюцца ў дзіцячы прытулак Сацыяльна-педагагічнага цэнтра, да мнагадзетных малазабяспечаных сем’яў. Не засталіся ў баку і ад акцыі «Збяром дзяцей у школу»: у магазіне «Ладушкі» набылі 15 падарункавых сертыфікатаў, неабходныя для школы канцылярскія прылады і на мінулым тыдні прыйшлі ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе ўручылі іх дзецям.

— Да сертыфікатаў дабавілі падарункі, падрыхтаваныя раённымі арганізацыямі «Беларускага саюза жанчын», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа ў асобе Марыны Нагановіч і Таццяны Шахавай, а таксама прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, — расказвала дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская (яна ж старшыня названай прафарганізацыі). — Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню гэтых грамадскіх арганізацый дзеці атрымалі ўсё неабходнае да школы і салодкія пачастункі. Мы вельмі ўдзячныя ваеннаслужачым пагранкамендатуры «Паставы» за праяўленую актыўнасць.

Начальнік мабільнай пагранічнай заставы маёр Яўгеній Анішчук і капітан пагранкамендатуры Інэса Лушчык уручылі дзецям падарункі, пажадалі поспехаў у вучобе і ў далейшым выбраць прафесію ваеннага.

Затым дзяцей запрасілі ў сацыяльны пункт ТЦСАН, дзе аніматары правялі з імі вясёлыя гульні.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.