К молодежи, занятой на зерносушилках, молодежный лидер района и милиционеры наведались с культпрограммой

Важное Общество

З культпраграмай наведаліся да моладзі, занятай на зернесушылках, маладзёжны лідар раёна і міліцыянеры.

Падчас працоўнага семестра райкам БРСМ клапоціцца не толькі пра праца­ўладкаванне моладзі, але і надае значную ўвагу ідэалагічна-выхаваўчым мерапрыемствам. З байцамі студатрадаў праводзяцца гутаркі, гульні, конкурсы, спаборніцтвы. Тых, чый дзень нараджэння прыпадае на летнюю занятасць, урачыста віншуюць з гэтай падзеяй.

Чарговыя сустрэчы з моладдзю адбыліся ў Дзень студэнцкіх атрадаў, які адзначаецца ў нашай краіне 1 жніўня. Першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Віталій Кішко і начальнік аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС Аляксандр Арэхаў накіраваліся да байцоў самага буйнога ў раёне сельскагаспадарчага атрада «Зорка» імя Героя Савецкага Саюза Васілія Кірычука, якія працуюць на зернесушылках у Хацілах і Целяках. Распытвалі пра жыццё-быццё, расказвалі пра 56-ю гадавіну беларускіх студэнцкіх атрадаў, пра тое, што сёлетні год аб’яўлены БРСМ Годам студатрадаў. Таксама нагадалі пра тэхніку бяспекі, якая ў абавязковым парадку павінна выконвацца падчас работы, і правілы дарожнага руху. А на «дэсерт» прапанавалі згуляць у дартс. Самых трапных чакалі падарункі — скарбонкі ў выглядзе пацешных катоў.

Парадавацца за сваіх падначаленых падышла і загадчыца цэнтральнага склада ААТ «Хацілы-агра» Марына Скрыдлеўская.

— Большасць юнакоў і дзяўчат працуюць у нас ужо трэці сезон. Вельмі рады іх добрасумленнай дапамозе, — гаварыла М. Скрыдлеўская. — У асноўным занятыя на падлогавых сушылках, прыбіраюць тэрыторыю.

Аналагічная культпраграма адбылася і на зерняскладзе ААТ «Ярэва-агра», дзе шчыруе мясцовая моладзь.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.