Комбайнеру ОАО «Хотилы-Агро» Алексею Власову первому среди молодежных экипажей покорилась 1000 тонн зерна

Главное Сельское хозяйство

Тысяча нарэшце пакарылася

Аляксей Власаў — камбайнер ААТ «Хацілы-агра». Яму першаму сярод маладзёжных экіпажаў раёна пакарылася тысяча тон збожжа.

— Да гэтай лічбы набліжаўся і ў мінулыя гады, але ўсё крыху не хапала, — гаварыў Аляксей. — Сёлета, напэўна, падсабраў вопыту. Ды і ўраджайнасць у гаспадарцы высокая.

Аляксею 28 гадоў. Ён родам з Палесся. Каханне прывяло хлопца ў Верхнядзвінскі раён. Некаторы час жыў з сям’ёй там. Але пастаянна цягнула на радзіму, хацелася быць бліжэй да маці, каб дапамагаць ёй. Для месцажыхарства выбралі Хацілы. Гаспадарка выдзеліла добраўпарадкаванае жыллё ў шматкватэрным доме. Задаволены і ўмовамі працы. 

Больш за тысячу тон намалаціў яшчэ адзін камбайнер ААТ «Хацілы-агра» — Уладзімір Банькоўскі. Перадавікоў урачыста віншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Лютынскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Філімонаў, першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, старшыня прафкама гаспадаркі Наталля Пабядзінская. А якія прыгожыя снапы і духмяныя караваі ўручылі работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна Святлана Марозава і Вольга Лойка! 

— Побач жывём і разам працуем, — расказвалі Аляксей і Уладзімір. — Цяпер на камбайнах. Трэба — садзімся на трактары з плугамі. Пазней будзем сеяць азімыя. Кола работ у сельскай гаспадарцы не мяняецца, але нас гэта не нудзіць. Маем добрую зарплату, атрымліваем прэміі.

Уладзімір Банькоўскі ў Хацілы перабраўся з Міёрскага раёна. Добра зарэкамендаваў сябе на новым месцы. Тэхніку ведае, у рабоце адказны, таму і спадарожнічае поспех. Высокіх вынікаў дабіваўся на прэс-падборшчыку-ўпакоўшчыку сенажу ў стрэйч-плёнку.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.