Конкурс социальных проектов Social Weekend ждет твоих идей!

Общество

Не пакідайце ідэі ў галаве!

Увасабляйце іх на найбуйнейшым конкурсе сацыяльных праектаў Беларусі Social Weekend.

Конкурс існуе 6 гадоў. Яго арганізуе Мясцовы сацыяльны фонд «Добра», які з’яўляецца Офісам Сеткі Глабальнага дагавора ААН у Беларусі.

Заяўкі прымаюцца на афіцыйным сайце конкурсу socialweekend.by. Абавязковая ўмова — праект павінен быць рэалізаваны на тэрыторыі Беларусі, не закранаць тэмы палітыкі і рэлігіі.

— Сацыяльны праект часта асацыіруецца з дабрачыннасцю, але на самай справе гэта вельмі шырокае паняцце, — тлумачаць арганізатары. — Галоўнае — карысць, якую праект нясе людзям, і яе маштаб. Мы ўпэўнены, што і на Пастаўшчыне дастаткова ініцыятыў, якім патрэбна фінансавая і экспертная падтрымка ад людзей, што ўжо дасягнулі поспехаў як у рэспубліцы, так і на міжнароднай прасторы.

За ўсе гады праз конкурс прайшло больш за 3000 унікальных ідэй, якія ператварыліся ў больш чым 250 гісторый поспеху.  Істотную фінансавую падтрымку атрымалі пошукава-выратавальны атрад «Ангел», каманда марафонцаў з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі «Крылья ангелов», IT-школа для тых, хто дрэнна чуе, праект TIKOTA Inclusive (зручная вопратка для інвалідаў-калясачнікаў), ініцыятыва пра падарожжы для пажылых людзей «Пенсия. Небо. Самолёт». Праект «Особенный подход» адкрыў для людзей з траўмамі пазваночніка магчымасць займацца экстрэмальнымі воднымі відамі спорту. І гэта толькі частка ўвасобленых у жыццё ініцыятыў.

За шэсць гадоў у праекты інвесціравана больш за 650 000 BYR. Прызавы фонд чатырнаццатага сезона яшчэ фарміруецца (у яго робяць адлічэнні прадстаўнікі беларускага бізнесу, арганізацыі і прыватныя асобы). Летась на рэалізацыю сацыяльных праектаў было выдаткавана 75 000 BYR.

— У рамках конкурсу ўдзе­ль­нікам прапануюць не толькі грашовы прыз у розных намінацыях, але і бясплатнае навучанне ад ментараў-практыкаў у галіне маркетынгу, бізнес-мадулявання, прадзюсіравання, юрыспрудэнцыі, фінансаў, SMM, PR, — расказаў кіраўнік конкурсу Аляксандр Скрабоўскі. — Усяго існуе больш за дзесяць курсаў, якія дазволяць запусціць праект нават з нуля. Ментары дапамогуць разабрацца ў спрэчных момантах, падзеляцца вопытам і неабходнымі кантактамі, каб ператварыць ідэю ў паспяховы  праект.

Апошні тэрмін падачы заявак — да 30 верасня.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.