На Поставщине стартовала республиканская благотворительная акция «В школу с Добрым Сердцем»

Общество

У школу з Добрым Сэрцам

Пад такой назвай стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ. Яе мерапрыемствы будуць праходзіць да сярэдзіны верасня.

Задача акцыі — пры падрыхтоўцы дзяцей-школьнікаў да новага навучальнага года аказаць адрасную сацыяльную падтрымку сем’ям, якія маюць у гэтым патрэбу. Пункт збору школьнага адзення і абутку, навучальных дапаможнікаў, канцылярскіх прылад, тавараў для дзіцячай творчасці і інш. арга­нізаваны ў раённым камітэце БРСМ (г. Паставы, пл. Леніна, 25, каб. 29; тэл. 2-39-71).

Прымаюцца як новыя рэчы, так і ўжываныя ў добрым стане. Мы цэнім любую дапамогу, а яна, як вядома, не бывае маленькай. Збіраючы партфель свайму школьніку, не пашкадуйце грошай, каб набыць некалькі лішніх сшыткаў, алоўкаў ці ручак і падзяліцца імі з тымі дзецьмі, бацькі якіх сапраўды па аб’ектыўных прычынах не маюць магчымасці гэта зрабіць. Заўжды вельмі актыўна праяўляюць сябе падчас гэтай дабрачыннай акцыі валанцёры БРСМ. Спа­дзяюся, што і сёлета яны ахінуць увагай сем’і, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю. Усе гэтыя падарункі ўручым дзеткам, якія пражываюць у лынтупскай зоне.

Не будзьце абыякавымі, адкрыйце свае сэрцы для добрых учынкаў!

Вераніка Казлоўская, першы сакратар райкама БРСМ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.