Незаконно подключились к системе водоснабжения? В августе-сентябре можно сделать все по закону и без штрафов

Важное Общество

Уведзена «водная амністыя»

У Беларусі працягваецца планамерная работа па ўліку вады, якая спажываецца. Як вядома, прадукт гэты дарагі, бо затраты на яго здабычу, ачыстку і размеркаванне значна перавышаюць адпускныя цэны.

Прырода багата надзяліла нашу рэспубліку воднымі запасамі, але яны небязмежныя. Адной з праблем нерацыянальнага выкарыстання вады, лічыць дырэктар філіяла «Докшыцыводаканал» Андрэй Шнітко, з’яўляецца спажыванне яе з дваровых водаразборных калонак і палівачных адводаў без прыбораў уліку.

— У гэтым выпадку нашы спецыялісты вымушаны дэманціраваць калонкі на тых участках, дзе ёсць тэхнічная магчымасць падключэння да цэнтральнай сістэмы водазабеспячэння. Такое патрабаванне прадугледжана рашэннем Віцебскага аблвыканкама №194 ад 26 сакавіка 2015 года, — зазначае Андрэй Веньямінавіч.

Па яго словах, на Пастаўшчыне маюцца факты незаконнага ўразання і падключэння да цэнтральнай сістэмы водазабеспячэння. З-за гэтага прадпрыемства нясе страты за неаплачаныя кубы. Качаць ваду з глыбіні 100-250 метраў і забяспечваць ёю спажыўца нятанна. Ад незаконных урэзак парушаюцца гідраўліка і водазабеспячэнне прылеглых дамоў, асабліва ў летні перыяд.

У сувязі з тым, што спецыялістамі Докшыцыводаканала выяўлена вялікая колькасць кра­дзяжоў вады, са жніўня па верасень яго кіраўніцтва ўводзіць «водную амністыю». У гэты перыяд грамадзяне могуць прыйсці ў водаканал і прызнацца, што ў іх ёсць незаконная ўрэзка і яны гатовы аформіць усё па законе. У такім выпадку ў адносінах да іх не будуць распаўсюджвацца санкцыі — адключэнне вады ці штрафы.

— Пачынаючы з кастрычніка, мы будзем праводзіць праверкі ўсіх абанентаў на прадмет падключэння да цэнтралізаваных сетак водазабеспячэння і водаадвядзення, — працягваў А. В. Шнітко. — Для гэтага зараз закупляем новае абсталяванне, якое дазволіць выявіць несанкцыянаваныя ўрэзкі. За незаконнае карыстанне вадой парушальнікі будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з пунктам 52 новых Правіл карыстання цэнтральнымі сістэмамі водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі) у населеных пунктах. Ім давядзецца пакрыць не фактычнае спажыванне, а разлічанае зыходзячы з хуткасці руху вады пры кругласутачным выкарыстанні яе на працягу 30 дзён у залежнасці ад сячэння трубы. Сумы штрафаў — ад 550 да 10000 рублёў. Таму настойліва рэкамендую грамадзянам не займацца самадзейнасцю, а падключыцца да водаправода і каналізацыі легальна, з прыцягненнем нашых спецыялістаў.

Кансультацыю па аказанні паслугі па ўстаноўцы прыбораў уліку, а таксама падключэнні да цэнтральнай сістэмы водазабеспячэння можна атрымаць па адрасе: г. Докшыцы, вул. Чарняхоўскага, 1, альбо па тэлефонах: 8(02157) 5-95-21,
5-95-26, 5-95-23
. У Паставах трэба звяртацца на адрас: вул. Варашылава, 1″Д», тэл. 4-17-39. Падача заявак па пытаннях водазабеспячэння і водаадвя­дзення — на кароткі нумар 115.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.