Новоселковские тысячники: 1 комбайнер и 5 водителей

Важное Сельское хозяйство

Навасёлкаўскія тысячнікі

Імі сталі камбайнер Віталій Смолка і вадзіцелі Віктар Петрыкевіч, Ігар Сауць, Віктар Бандарэнка, Аляксандр Варнель і Аляксандр Мацур

Тысячнікі ў Навасёлках былі кожнае жніво. Гаспадарка з года ў год атрымлівае высокі ўраджай зерневых і зернебабовых. Сёлета выйсці ў лідары ў раёне не ўдалося, а сярод калег першым намалаціў тысячу тон Віталій Смолка. З Артурам Вартазаранам яны па чарзе апераджалі адзін аднаго з розніцай у некалькі тон. І ўсё ж, напэўна, вопыт  дапамог Віталію дасягнуць тысячы. Павіншаваць рупліўца прыехалі старшыні: раённага аб’яднання прафсаюзаў — Іна Далецкая і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу — Аляксей Філімонаў.

— Першынство Віталія не стала для нас сюрпрызам, — гаварыў  намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Навасёлкі-Лучай” Славамір Шапель. — Хлопец з працавітай сям’і. Азарту ў спаборніцтве пастаянна паддае бацька Аляксандр Віктаравіч, іншыя вопытныя камбайнеры.

Не ўпершыню перавозяць па тысячы тон і вадзіцелі.

— Сілы ёсць, а збожжа малавата, — жартавалі вадзіцелі-тысячнікі. — Калі сур’ёзна, то ў некаторых ААТ на перавозцы збожжа задзенічана значна менш транспартных адзінак, таму і прасцей перавезці яго больш. У нас жа ажно 13. Праз раёнку сочым за  вынікамі работы вадзіцеляў з іншых гаспадарак, з некаторымі часам перазвоньваемся, абменьваемся інфармацыяй. Мы збіраем плён старання многіх работнікаў, якія рабілі ўсё для таго, каб вырас добры ўраджай. Найперш заслуга ў гэтым агранамічнай службы, якая правільна пад­бірае палі пад пасевы, высокапрадукцыйнае насенне. Шмат залежыць ад якасці сяўбы, своечасова і ў дастатковай колькасці ўнесеных убадрэнняў, хімікатаў. Так што нашы тысячы трэба дзяліць на ўсіх хлебаробаў гаспадаркі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.