Новый рекорд Александра Володичева: он перевез 2000 тонн зерна

Главное Сельское хозяйство

Новы рэкорд Аляксандра Валодзічава

Ён пакуль адзіны ў раёне, хто перавёз 2000 тон збожжа

Два тыдні таму кіраўніцтва раёна віншавала механізатара ААТ «Хацілы-агра» Аляксандра Валодзічава з тым, што ён першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа. Тады ён запэўніў, што гэта не мяжа. І праз два тыдні новы рэкорд — 2000 тон.

— Раней я пастаянна працаваў на амкадоры, грузіў кармы, — расказваў Аляксандр. — Сёлета прапанавалі паспрабаваць свае сілы на перавозцы збожжа. Прычэп у мяне вялікі — 20 тон за адзін раз забіраю. Калі ўборка ішла шпарка і з поля да склада было недалёка, перавозіў па 200 тон за дзень. Стараюся. Жаданне рупіцца ёсць. Стымулюе зарплата. Цяпер жніво ідзе складана: загружанаму цяжка выехаць з поля, тэхніка буксуе. Нязжатымі засталіся палі ў белькаўскай зоне, шмат часу будзе траціцца на дарогу. Але ратаваць ураджай трэба.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.