Первыми гуманитарную помощь получили дети из малообеспеченных многодетных семей г.п. Воропаево

Общество

Дапамагаюць збіраць у школу

Першымі гуманітарную дапамогу атрымалі дзеці з малазабяспечаных мнагадзетных сем’яў Варапаева

— Мэта акцыі — аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы да школы дзецям з мнагадзетных, малазабяспечаных, няпоўных сем’яў, — гаварыла старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава. — Як толькі мы распаўсюдзілі інфармацыю пра пачатак акцыі, адразу адклікнуліся многія пастаўчане і працоўныя калектывы. Літаральна за некалькі дзён удалося сабраць шмат дзіцячага адзення, цацак, абутку, школьных прылад. Хачу сказаць усім вялікі дзякуй за нераўнадушнасць. Калі асобныя грамадзяне прыносілі рэчы, якія былі ва ўжытку, то гаспадыні магазінаў «Детский стиль», «Солнышко», «Ладушки» Людміла Курыловіч, Алена Свірыдава, Алена Шульская перадалі новае адзенне, а таксама абутак, рукзакі, цацкі. Індывідуальны прадпрымальнік Ала Шаўчук падзялілася абуткам. Шмат канцылярскіх прылад, рэчаў сабралі ў 1-м ваенным шпіталі. Згодна з дагаворам паміж абласной арганізацыяй БТЧК і ТАА «ЭлСи Вайкини Ритейл Бел», нам і іншым раёнам вобласці перада­дзена адзенне.

Першым адрасам, па якім адправілася Таццяна Шахава разам са старшынёй раённай арганізацыі РГА «Беларускі саюз жанчын» Марынай Нагановіч і валанцёрамі БРСМ «Добрае сэрца», стала Варапаева. Спіс сем’яў узгаднілі з адміністрацыяй мясцовай школы і запрасілі бацькоў з дзецьмі прый­сці на бясплатны кірмаш, які размясціўся ў будынку Варапаеўскага сельвыканкама.

— Мы вельмі ўдзячныя Чырвонаму Крыжу за такую падтрымку, — гаварылі мнагадзетныя мамы. — Каб купіць усё неабходнае хаця б аднаму школьніку, трэба выдаткаваць з сямейнага бюджэту немалыя сродкі. А калі іх трое?

— Сем’і падбіралі скрупулёзна, — гаварыў дырэктар Варапаеўскай сярэдняй школы Віктар Жук. — Перавагу аддалі тым, у каго фінансавае становішча сапраўды складанае.

У той дзень з абновамі пайшлі дадому 39 дзяцей з 11 сем’яў.

Акцыя будзе доўжыцца да 15 верасня. Далучайцеся!

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.