Поставский район первым в области выполнил план продажи зерна государству — поставлено 6690 тонн

Важное Сельское хозяйство

Прынялі падзяку за хлеб і руплівасць

Прадстаўнікі Полацкага камбіната хлебапрадуктаў на чале з  дырэктарам Васіліем Хамянком прыехалі ў райвыканкам, каб падзякаваць кіраўніцтву раёна за тое, што першымі ў вобласці паспяхова выканалі дзяржзаказ.

Сёлетні год выдаўся для хлебаробаў няпростым — засушлівыя вясна і пачатак лета негатыўна адбі­ліся на ўраджайнасці, асабліва яравых культур. Жніво пачалося ўдала, а завяршаецца ў надзвычай складаных умовах. Збожжавыя застаюцца няўбранымі менш чым на 30% плошчы.

Тым не менш хлебаробы Пастаўшчыны ўжо маюць 43 тысячы тон зерня, што амаль на 14 тысяч больш, чым летась.  Найбольш яго засыпалі ў засекі аграрыі ААТ «Хацілы-агра» (9582тон), «Камайскі-агра» (9268), «Навасёлкі-Лучай» (8360). У гэтых гаспадарках і самая высокая ўраджайнасць: 59,7,  35,5, 41,5 цэнтнера з гектара адпаведна. Вынікі работы сведчаць пра тое, што кіраўніцтвам і спецыялістамі дакладна выпрацавана і няўхільна выконваецца тэхналогія вырошчвання азімых і яравых культур, выкарыстоў­ваюцца новыя высокаўраджайныя сарты, згодна з нарматывамі ўносяцца мінеральныя ўдабрэнні, хімікаты, арганіка.

Наш раён першым у вобласці выканаў план продажу збожжа дзяржаве — пастаўлена 6690 тон. Якасць зерня адпавядае дзяржстандарту.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.