Районная газета «Поставский край» запустила фотомарафон «Время урожая»

Важное Общество

Фотамарафон «Час ураджаю»

Жнівень блізіцца да завяршэння. А гэта значыць, што надышоў час збіраць ураджай. Каб нашы чытачы маглі пахваліцца на старонках газеты цуда-дарамі, якія вырасцілі на сваіх градках, у садзе, а таксама здабылі падчас «ціхага палявання» ў лесе, рэдакцыя раённай газеты аб’яўляе фотамарафон «Час ураджаю».

Калі на вашым прысядзібным участку ўрадзілі морква, агуркі, яблыкі, выраслі бульба незвычайнай формы ці кабачкі-волаты, альбо ўдалося «запеленгаваць» грыбную паляну — вам, дакладна, да нас. Дасылайце фотаздымкі свайго цуда-ўраджаю на электронны (postkr@mail.ru) ці паштовы адрас газеты (г. Паставы, вул. Ленінская, 42) з паметкай «Час ураджаю». У лісце ўкажыце імя і прозвішча аўтара здымка, нумар свайго тэлефона, раскажыце, дзе і як удалося сабраць такі ўра­джай. Самыя арыгінальныя фота будуць надрукаваны на старонках «ПК», а таксама размешчаны ў сацыяльных сетках і на сайце газеты.

На старт! Увага! Марш!

Вераніка Філановіч
Фота Мікалая Доўманта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.