С 1 августа стартовала акция «Соберём детей в школу»

Общество

Збяром дзяцей у школу

Так называецца акцыя, ініцыятарам якой выступае Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Стартавала яна 1 жніўня і прадоўжыцца да 15 верасня.

Многія бацькі загадзя паклапаціліся пра набыццё школьных прылад, адзення для дзяцей. Але ёсць і такія, у каго з-за фінансавых цяжкасцей узнікаюць праблемы з іх пакупкай. Ім будуць дарэчы школьная форма, цёплыя рэчы, абутак, рукзакі і сумкі, сшыткі, ручкі, алоўкі, фарбы, пластылін, альбомы, наборы каляровай паперы, пеналы, мячы, скакалкі, іншы спартыўны інвентар.

Прыняць удзел у акцыі могуць усе жадаючыя. Далучыцца да праекта запрашаю як дзяржаўныя, так і прыватныя кампаніі, валанцёраў з арганізацыйнымі здольнасцямі. Вашай дапамогі чакаюць мнагадзетныя сем’і і сем’і бежанцаў або вымушаных перасяленцаў, дзеці з інваліднасцю.

Спісы сямей, якім будзе аказана дапамога, узгадняюцца ў аддзеле па адукацыі райвыканкама.

Пункт збору рэчаў размешчаны па адрасе: г. Паставы,
пл. Леніна, 25, кабінет №15 (раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа), тэл. 8(033)645-07-58.

Таццяна Шахава,
старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.