С 19 по 21 августа жители Лынтупского и Волковского сельсоветов могли написать письмо председателю района

Местная власть

Напісалі пісьмо кіраўніку раёна

Тры дні – з 19 па 21 жніўня – на тэрыторыі Лынтупскага і Валкоўскага сельсаветаў стаялі паштовыя скрыні старшыні райвыканкама. Нароўні з прыёмам грамадзян і прамымі тэлефоннымі лініямі гэта форма работы па вывучэнні хвалюючых насельніцтва пытанняў актыўна прымяняецца ў нашым раёне.

На гэты раз у паштовай скрыні кіраўніка раёна аказаліся 2 звароты ад жыхароў вёскі Ляхаўшчына, адзін з іх — калектыўны (падпісалі 4 чалавекі). У першым выпадку была просьба ачысціць меліярацыйны канал. У другім пісьме людзі выказвалі незадаволенасць расцэнкамі мясцовай гаспадаркі на ўборку збожжа з прысядзібных участкаў. У прыватнасці, вяскоўцы не разумеюць, чаму яны неаднолькавыя для сённяшніх работнікаў «Ляхаўшчыны-агра» і пенсіянераў, якія працавалі там раней.

— Пытанні, якія паступілі, узятыя на кантроль, і, згодна з заканадаўствам, праз 15 дзён людзі атрымаюць адказы на іх, — тлумачыла загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Таццяна Васільчанка. — Ацэньваючы ўвогуле работу са зваротамі грамадзян пры дапамозе выстаўлення паштовых скрынь кіраўніка раёна, магу ахарактарызаваць яе як эфектыўную. Калі мы толькі пачыналі праводзіць яе, атрымлівалі ананімныя пісьмы, якія не падлягаюць разгляду. Прыемна, што зараз з такім практычна не сутыкаемся.

Людміла Зелянкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.