С 6 по 31 августа проходит подготовительный этап учений союзных государств «Щит Союза-2019»

Общество Правовое поле

Адпрацоўваюць абарончую аперацыю

З 6 па 31 жніўня ў Беларусі праходзіць аператыўна-тактычнае вучэнне ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны. Яно з’яўляецца пад­рыхтоўчым этапам да маючага адбыцца вучэння саюзных дзяр­жаў «Шчыт Саюза-2019», якое завершыць двухгадовы перыяд сумеснай падрыхтоўкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

— Ахоўваць паветраныя рубяжы паўночнай часткі краіны — асноўная задача, якую на баявым пасту кругласутачна выконваюць ваеннаслужачыя 1-га радыётэхнічнага цэнтра. Вучэнне дазваляе праверыць на практыцы ўзровень падрыхтоўкі асабовага складу, зла­джанасць родаў войск ВПС і СПА, набыць бясцэнны вопыт па ахове і абароне зоны адказнасці, — расказваў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце 1-га РТЦ Сяргей Цеплякоў.

Тэма вучэння — кіраванне злучэннямі і воін­скімі часцямі ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны ў абарончай аперацыі. Падчас яго вайскоўцы цэнтра нарошчваюць і вядуць радыёлакацыйную разведку паветранай прасторы, ахоўваюць Дзяржаўную граніцу, кантралююць авіяцыю, якая лятае ў зоне адказнасці падраз­дзялення. Каб узмацніць радыёлакацыйнае поле на малых і гранічна малых вышынях, воінская часць вывела рухомую малавышынную радыёлакацыйную групу ў прызначаны раён.

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.