Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай сферы!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём будаўніка!
Будаўнікі — людзі асаблівай загартоўкі, здольныя працаваць плённа і стваральна нават пры самых неспрыяльных умовах. Зробленае вашымі рукамі прыносіць людзям радасць. Дзякуючы вашаму майстэрству пераўтвараюцца горад і населеныя пункты Пастаўшчыны: узводзяцца новыя дамы, аб’екты сацыяльнага, культурнага і бытавога прызначэння. Штогод дзясяткі сем’яў пастаўчан становяцца навасёламі, і гэта абнаўляе жыццё, надае ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Радуе, што з кожным годам будаўнічыя работы становяцца больш якаснымі, на іх выкананне патрабуецца менш часу, абнаўляецца матэрыяльна-тэхнічная база, ідзе вучоба кадраў.
Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце дабівацца поспехаў у вытворчай дзейнасці, умацуеце свае пазіцыі ў дасягненні новых прафесійных вышынь. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў ва ўсіх пачынаннях вам і вашым блізкім.
Сяргей Чэпік,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто,
старшыня раённага Савета дэпутатаў