Сегодня — День железнодорожника. Примите искренние поздравления с профессиональным праздником!

Важное Общество

Паважаныя работнікі Варапаеўскай дыстанцыі пуці, чыгуначных станцый Паставы, Варапаева і Лынтупы! Дарагія ветэраны працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Беларуская чыгунка з’яўляецца адной з найстарэйшых галін народнагаспадарчага комплексу краіны, важным звяном яе транспартнай інфраструктуры. У наш імклівы час, як і шмат гадоў назад, чыгуначны транспарт забяспечвае надзейную дастаўку пасажыраў і грузаў па рэспубліцы і за яе межы.

Разам з іншымі работнікамі сталёвых магістраляў краіны пуцейцы Пастаўшчыны з гонарам выконваюць пастаўленыя перад імі задачы па тэхнічным утрыманні пуці, забеспячэнні бяспекі руху грузавых і пасажырскіх саставаў, прыёмцы грузаў, імкнуцца на самым высокім узроўні наладзіць абслугоўванне пасажыраў, выкарыстоў­ваюць новыя тэхналогіі. Упэўненыя, што і ў далейшым вы будзеце эфектыўна садзейнічаць рытмічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый раёна, забяспечваць перавозкі пасажыраў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Жадаем вам новых працоўных поспехаў, моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і згоды ў сем’ях, усяго найлепшага ў жыцці!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.