Скидка 15% на школьный ассортимент в торговом павильоне, возле универмага «Омега» в Поставах

Образование Экономика

Што прапануеце школьнікам?

З такім пытаннем карэспандэнт «Пастаўскага краю» Фаіна Касаткіна звярнулася да вядучага таваразнаўцы райспажыўтаварыства Наталлі Артамонавай.

 

— Усё, што спатрэбіцца ў новым навучальным годзе, — адказала спецыяліст. — Пачынаючы з адзення і заканчваючы канцылярскімі прыладамі. З года ў год наша райспажыўтаварыства цесна супрацоўнічае з такімі вытворцамі, як ЗАТ «Калінка», ААТ «Світанак», «Палессе», «Надэкс», «8 Сакавіка» і іншымі, адкуль атрымліваем касцюмы для хлопчыкаў і дзяўчынак, штаны, кашулі, джэмперы, сукенкі, жакеты, бялізну. На днях, як і ў папярэднія гады, у Паставах, ля ўнівермага «Амега», устанавілі вялікі гандлёвы павільён, у якім для зручнасці пакупнікоў сканцэнтравалі ўсе неабходныя школьныя тавары. Павільён працуе з 9 да 18 гадзін кожны дзень, акрамя паня­дзелка. На гэтым своеасаблівым школьным кірмашы цэны на тавар зніжаны на 15 працэнтаў.

У «Культтавары», акрамя канцтавараў, завезены метадычныя дапаможнікі для педагогаў, рабочыя і лабараторныя сшыткі, контурныя карты для вучняў. На днях у гэты магазін паступяць рукзакі вытворчасці ААТ «Галантэя» і «Інтэрсумкі». Яны крыху даражэйшыя за расійскія і кітайскія, затое выдатнай якасці. Ведаю нямала прыкладаў, калі галантэеўскія рукзакі служылі школьнікам 5 гадоў і больш.

У сельскіх магазінах тавараў паўсядзённага попыту абсталяваны «Куткі школьніка», у якіх выкладзены патрэбныя ім тавары. Але, каб набыць у такіх магазі­нах адзенне і абутак, трэба папярэдне зрабіць заяўку. Цэны на школьныя тавары ў параўнанні з мінулым годам не выраслі.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.