Street Art по-поставски. В Поставах появился первый мурал

Общество

У мінулыя выхадныя былы будынак цэнтральнага цеплавога пункта па вуліцы Станкевіча, 8 «Г», зайграў яркімі фарбамі — тут з’явіўся першы ў райцэнтры мурал (графіці, нанесенае на паверхню сцяны). 

Ідэя ўзняць тэму гуманістых каштоўнасцей, якія па-вінны панаваць у маладзёжным асяродзі, належыць пастаўчанцы Вользе Харэвіч і сталічным валанцёрам-мастакам Кірылу і Сяргею. 

— Я з’яўляюся Паслом Еўрапейскай моладзі і нядаўна з адным з аўтараў і выканаўцаў гэтага праекта ў рамках маладзёжнага абмену пабывала ў Францыі. Сустрэча юнакоў і дзяўчат з розных краін была прысвечана зносінам без насілля праз мастацтва. Так і нарадзілася ідэя стварыць мурал, — расказвала Вольга. — У графіці ўкладваем два асноўныя сэнсы. Па-першае, гэта грамадзянская актыўнасць. Мне часта даводзіцца чуць, што ў Паставах сумна, нічога не адбываецца. Але, гаворачы так, людзі перакладваюць адказнасць на іншых. Па-другое, гэта насілле, якому падвяргаецца моладзь у школе, універсітэце, сям’і. Мы пайшлі ад зваротнага і намалявалі на сцяне будынка сімвалы любові, прыгажосці і ведаў.

Валанцёры зрабілі эскіз, узгаднілі свае дзеянні з ЖКГ, якому належыць будынак, і прыступілі да творчага працэсу. Спачатку апрацавалі і загрунтавалі сцяну, потым пакрылі яе светла-шэрай фарбай. На атрыманым фоне намалявалі дзве рукі: адна абапіраецца на кнігу, другая трымае ружу, побач размясцілася сэрца. Выявы нагадваюць пазл, склаўшы які, напэўна, і можна атрымаць сімвал шчаслівай маладосці.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.