В Лынтупах впервые состоится фестиваль экспериментальной керамики «Дым»

Культура

Запрашае фестываль керамікі

Хочаце ўбачыць, як кавалак гліны ператвараецца ў твор мастацтва? Тады 24 жніўня прыязджайце.

— Кераміка — гэта алхімія, — пераканана адна з арганізатараў свята кераміст Анастасія Мілаванава. — Вы змешваеце зямлю, ваду і агонь і атрымліваеце цуд! Захацелася, каб кожны атрымаў магчымасць далучыцца да гэтай магіі. Сёння існуе шмат стэрэатыпаў наконт гліны і ўсяго таго, што з ёй звязана. Кераміка — гэта не толькі ганчарнае кола, за якім сядзіць мужчына з падкасанымі рукавамі. Гэта яшчэ і новыя матэрыялы, новыя тэхналогіі, якія так імкліва развіваюцца.

Ідэю правядзення фестывалю падтрымалі ў райвыканкаме і Лынтупскім сельскім Савеце. Да яго арганізацыі падключыліся мясцовы культурны цэнтр «Культыватар», Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Цэнтр культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна.

Напярэдадні фестывалю на базе «Культыватара» ладзіцца двухтыднёвы пленэр, падчас якога керамісты з Беларусі, Расіі і Балгарыі абменьваюцца вопытам, удзельнічаюць у майстар-класах і, канечне ж, ствараюць шэраг новых вырабаў. Убачыць іх можна будзе непасрэдна падчас свята.

Праграма «Дыму» насычаная. На фестывалі, які распачнецца на пляцоўцы ля сельскага Савета ў 15.00, госці змогуць паслухаць фальклорны калектыў з вёскі Гута, убачыць выставу «Беларускія дываны», набыць сувеніры на кірмашы рамеснікаў, пакаштаваць стравы беларускай кухні, паназіраць за правядзеннем народнай дзіцячай гульні «Яшчар», патанцаваць на этнадыскатэцы.

На пляцоўцы каля лынтупскага культурнага цэнтра (насупраць будынка сельскага Савета) керамісты будуць праводзіць майстар-класы для дзяцей і дарослых (іх пачатак у 12.30, 14.00, 15.00, 16.30, 17.30, 19.00) і экскурсіі па пляцоўцы (у 13.40 і 16.10). Майстры таксама прадэманструюць варыянты эксперыментальнага абпальвання гліны: у вогyішчы, яме, пілавінні і нават бананавых лупінах.

Праграма вячэрніх мерапрыемстваў:

  • 19.00 Выступленне камернага аркестра «Европа-Центр» пад кіраўніцтвам Раіля Садыкова (г. Полацк) у мясцовым касцёле.
  • 20.30 Танцавальна-музычнае шоу этнастудыі «Кетры».
  • 21.00 Канцэрт легендарнага беларускага гурта KRIWI.
  • 22.00. Вогненнае шоу этнастудыі «Кетры».
  • 22.15. Фінальнае шоу — раскрыццё вогненнай статуі.
  • Уваход свабодны.

Іна Сняжкова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.