В мае дорожники приступили к ремонту моста через реку Заражанку в агрогородке Дуниловичи

Важное Общество

Будзе як новенькі!

На абслугоўванні ДЭУ-33 знаходзіцца 26 мастоў. Адзін з іх — у населеным пункце Дунілавічы праз раку Заражанку. Да яго бягучага рамонту дарожнікі прыступілі ў маі і плануюць завяршыць работы ў верасні. На аб’екце шчыруюць Арцём Кожух, Барыс Тавядайка, Андрэй Міланцьеў, Аляксандр Кісялёў, Валерый Дзюшко, Яўгеній Дзядоў і Аляксандр Пракоф’еў. Кіруе работамі начальнік лінейна-дарожнай дыстанцыі Аляксей Шаламіцкі.

Падчас рамонту будуць заменены тратуарныя блокі, бар’­ерныя і поручневыя агароджы, адноўлены водаадвод і бетонныя паверхні ў падмаставой зоне. Мост і аўтобусны прыпынак звяжуць новыя пешаходныя дарожкі. На момант, калі быў зроблены фотаздымак, рабочыя прабівалі адтуліну пад устаноўку дрэнажнай трубы, апрацоўвалі бетонныя паверхні тарца тратуара спецыяльнымі рамонтнымі саставамі.

Вераніка Філановіч
Фота Сяргея Вшыўкава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.