В минувший понедельник на финишную прямую жатву вышли хлеборобы СП «Дуниловичи-агро»

Сельское хозяйство

На фінішнай прамой

У мінулы панядзелак на фінішную прамую жніва выйшлі хлебаробы СП «Дунілавічы-агра»

— Жніво распачалі ў штатным рэжыме, — гаварыў дырэктар гаспадаркі Андрэй Сарапененка. — Пры добрым надвор’і з ім было рэальна ўправіцца за намнога карацейшы час. Ды перашкаджалі дажджы. На ўборцы задзейнічаны сем экіпажаў. Акрамя сваіх амаль 900 гектараў, убіраем і зерневыя, пасеяныя на землях райаграсэрвісу (больш за 200 га). Нагрузка на кожны камбайн невялікая, а вось тэмпы не такія, як хацелася б.

Механізатары ў гаспадарцы вопытныя, усе настроены на прадукцыйную работу. Ужо дзясяткі ўборачных за плячыма ветэранаў Уладзіміра і Васіля Будзько, якія маюць права на заслужаны адпачынак, але па-ранейшаму з’яўляюцца прыкладам для іншых. Рупяцца Уладзімір Навой і Алег Плюта, якога на перыяд напружаных сельгасработ пастаянна камандзіруе на дапамогу Дунілавіцкае лясніцтва. Вядома, у нас не такая высокая ўраджайнасць, як у моцных гаспадарках, бо ў нашай, гарыстай, мясцовасці засуха асабліва адбілася на ўсходах — частку яравога ячменю прыйшлося спісаць. А людзі стараюцца, кожны ўносіць свой уклад у агульную справу.

Ёсць і лідары — Андрэй Галінскі і Аляксандр Парневіч. Сярод вадзіцеляў найбольш тон зерня перавезлі Валерый Сініца і Дзмітрый Зелянкевіч. Усяго на гэтай рабоце задзейнічаны сем транспартных адзінак. Дапамогу аказваюць прыватныя прадпрымальнікі і аўтатранспартнае прадпрыемства.

Мінулы панядзелак быў больш шчодрым на сонца, і пасля абеду частка камбайнаў накіравалася ва ўрочышча Міхаліна, што недалёка ад Сяргеевіч, частка ўключылася ў работу каля Каліт.

— Пасля дажджоў пайшла падсада, якая глушыць невысокі ячмень, таму ад жніва на такіх участках — ніякага задавальнення, — гаварылі камбайнеры. — Самі ж сеялі, падкормлівалі, рабілі ўсё для таго, каб быў добры ўраджай. Але, на жаль, запланаванага не атрымалі. Добра, што ўбіраць засталося лічаныя гектары. Сёння заканчваем на сяргеевіцкіх землях, заўтра, калі дазволіць надвор’е, завершым на райаграсэрвісаўскіх. Паралельна ўбіраем збожжавыя на прысядзібных участках.

А Эдуард Рагіня, Уладзімір Ясюковіч у гэтыя дні рыхтуюць глебу пад сяўбу азімага рапсу. Сее яго Валерый Вайткевіч. Закладваецца аснова будучага ўраджаю.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.