В ОАО «Новоселки-Лучай» озимый рапс порадовал урожаем — в среднем по 25,9 центнера с гектара

Сельское хозяйство

Рапс – культура прыбытковая

Сёлета азімы рапс у ААТ «Навасёлкі-Лучай» займаў больш  за 500 гектараў. Ён парадаваў сваім ураджаем — з гектара атрымалі ў сярэднім па 25,9 цэнтнера, намалацілі больш за 1 100 тон насення.

Добраму ўраджаю спрыялі правільны падбор папярэднікаў, захаванне тэхналогій апрацоўкі глебы і сяўбы, унясенне неабходнай колькасці ўдабрэнняў, своечасовы догляд. Частку намалочанага засыпалі для будучай сяўбы, частку адправілі на выкананне дзяржзаказу, астатняя колькасць будзе перапрацоўвацца ў мясцовым цэху. Атрыманае масла карыстаецца попытам, яго выкарыстоўваюць для тэхнічных мэт, макуха ідзе на корм жывёле.

Рапс — культура прыбытковая. Плошчы пад яго азімую сяўбу пашырылі да 600 гектараў. А пазней і яшчэ павялічылі — на ўчарашні дзень ім засеяна 620 га. Пасяўны матэрыял своечасова ачысцілі і давялі да патрэбнай кандыцыі. Сяўбой, як і ў мінулыя гады, займаецца вопытны Юрый Татарчук. На яго рахунку больш за 500 гектараў, за дзень засявае больш за 30 га. Нядаўна ў работу ўключыўся і Мікалай Шынкевіч. У яго таксама высокія тэмпы. Самыя лепшыя тэрміны сяўбы рапсу — да 25 жніўня. У ААТ «Навасёлкі-Лучай» іх выкарысталі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.