В Поставском районе завершается жатва. Осталось убрать меньше 500 га урожая

Сельское хозяйство

Жніво фінішуе

Па стане на 27 жніўня з 16 631 гектара зерневых і зернебабовых па раёне засталося ўбраць менш за 500 га.

Жніво сёлета з-за частых дажджоў расцягнулася больш чым на месяц. Першымі гэту важную справу завяршылі  хлебаробы тых гаспадарак, дзе ўбіраць трэба было меншыя плошчы: СП «Дунілавічы-агра» (848 га), «Ляхаўшчына-агра» (1 173), груздаўскае аддзяленне АБП «Рассвет Пастаўскі» (535), ААТ «Ярэва-агра» (714).

Пры сярэднераённай ураджайнасці  33,3 цэнтнера з гектара намалочана 52 400 тон збожжа.

Найвышэйшая ўраджайнасць у ААТ «Хацілы-агра» — 65,7 цэнтнера з гектара. Гэта самы высокі паказчык у раёне і другі — у вобласці. Тут намалацілі 11 799 тон. 12 582 тоны збожжа маюць хлебаробы ААТ «Камайскі-агра»,  9782  — «Навасёлкі-Лучай» пры ўра­джайнасці 32,0 і 35,9 ц/га адпаведна.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.