Возле универсама «Центральный» инфокиоск заменили на банкомат

Общество

Замест інфакіёска – банкамат

А з’явіўся ён у канцы ліпеня ва ўніверсаме «Цэнтральны» на плошчы Леніна ў Паставах.

Уласна кажучы, гэта праграмна-тэхнічнае ўстройства ААТ “Белагра­прамбанк” знаходзілася там і раней. Але ў 2014 годзе па шэрагу прычын банкамат быў заменены на інфакіёск, што на той час стварыла пэўныя нязручнасці для кліентаў названага вышэй банка, многія з якіх прывыклі здымаць грошы з зарплатных картак. Па словах начальніка Цэнтра банкаўскіх паслуг №217 у г. Паставы Дзмітрыя Собаля, інфа­кіёск не карыстаўся папулярнасцю ў насельніцтва, нягледзячы на тое, што з яго дапамогай можна было ажыццяўляць разнастайныя аперацыі, у тым ліку праводзіць плацяжы. Таму з мэтай паляпшэння абслугоўвання кліентаў на яго месцы зноў устанавілі банкамат.

Зараз іх у Белаграпрамбанка пяць: тры ў горадзе (па вуліцах Юбілейнай, Касманаўтаў і на плошчы Леніна) і два ў раёне (у г.п. Варапаева і аграгарадку Навасёлкі). Карыстацца паслугамі новага банкамата маюць магчымасць кліенты не толькі Беларускага аграпрамысловага, але і іншых банкаў краіны. У прыватнасці, трымальнікі карт Беларусбанка і Белгазпрамбанка могуць здымаць у ім наяўныя грошы без утрымання дадатковай камісіі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.