Выпускницы Новосёлковской СШ Евгения Лещик и Надежда Вартазарян стали студентками БГМУ

Здравоохранение Образование

Будучыя педыятры

Сёлетнія выпускніцы Навасёлкаўскай сярэдняй школы Жэня Лешчык і Надзя Вартазаран сталі студэнткамі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

— Сваю будучыню я доўгі час марыла звязаць з музыкай, — дзялілася Жэня. — У музычнай школе працуе мама Ірына Юр’еўна, Наваполацкі музычны каледж закончыла старэйшая сястра Віялета. Я таксама вучылася ў музычнай школе, граю на баяне, фартэпіяна, гітары. Ідэя стаць педыятрам прыйшла мне два гады таму ў Санкт- Пецярбургу. Мы паехалі туды ў госці, а ў радні  якраз захварэў хлопчык. Я часта наведвала яго ў бальніцы, пазнаёмілася з урачамі, якія лячылі малога. І так захапіла гэта прафесія! У мяне ёсць малодшая на 10 гадоў сястрычка Каця. Памятаю, з якім задавальненнем бавілася з ёй, калі тая была зусім малой. І ўвогуле, люблю дзяцей. Таму і выбрала педыятрычны факультэт.

Але паставіць мэту — адно, а дасягнуць яе — зусім іншае. У 10 класе настойліва ўзялася за вучобу. У 11-м зразумела, што без дапамогі рэпетытараў не спраўлюся, і два разы ў тыдзень займалася з імі па хіміі і біялогіі. Намаганні прынеслі плён —  паспяхова здала тэсты і была залічана ў БДМУ.

Надзея — залатая медалістка. Тым не менш хваляванняў падчас здачы тэстаў і чакання залічэння хапіла.

— Пра медыцыну я марыла з 7 класа, — расказвала дзяўчына. — Доктар медыцынскіх навук, прафесар Іосіф Віктаравіч Залуцкі, які ў свой час узначальваў Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава, быў нашым сваяком. Неаднойчы чула яго расказы пра прафесію ўрача. Пазней чытала яго навуковыя работы. Да паступлення рыхтавалася грунтоўна. Дапамагалі ў гэтым мае настаўнікі: Сяргей Леанідавіч і Ганна Казісаўна Шарыпкіны, якія выкладалі хімію і біялогію, і Янія Яўгеньеўна Анкудовіч па беларускай мове і літаратуры. За што ім вялікі дзякуй.

У нас быў вельмі дружны і моцны клас. І ў гэтым заслуга Яніі Яўгеньеўны як класнага кіраўніка. Яна нас згуртавала, заўсёды ва ўсім падтрымлівала. З 8 выпускнікоў 6 паступілі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэтную форму. Для сельскай школы гэта выдатны вынік. Наперадзе 6 гадоў вучобы. Спадзяюся, што ў нас на ўсё хопіць сіл. І, атрымаўшы дыплом, мы прыедзем працаваць у Паставы, бо вучыцца будзем па мэтавым накіраванні цэнтральнай раённай бальніцы.

Анна Анішкевіч
Фота з архіва Надзеі Вартазаран



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.