16 сентября стартует Европейская неделя мобильности, которая завершится 22 сентября Всемирным днем без автомобиля

Экология

Скажыце «ТАК» пешым і веласіпедным прагулкам

У панядзелак, 16 верасня, стартуе Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, які завершыцца 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля.

Экалагічная кампанія ў Беларусі праходзіць штогод, каб прыцягнуць увагу людзей да праблемы празмернай колькасці аўтамабіляў і забруджвання паветра ў гарадах.

Мэта кампаніі — забяспечыць устойлівую мабільнасць насельніцтва гарадоў, якая павінна будавацца, перш за ўсё, на развіцці транспарту агульнага карыстання і стварэнні камфортных і бяспечных умоў для пешаходаў і веласіпедыстаў.


Сёлетняя тэма тыдня мабільнасці прысвечана бяспечным пешым і веласіпедным прагулкам і мае дэвіз «Ідзі з намі!».


У нашым райцэнтры, хоць і не ў вялікай колькасці, веладарожкі прысутнічаюць. Аматары велаязды могуць абкатваць тры ўчасткі: ад мікрараёна 5 гарадка ў кірунку Браслава, ад вуліц Багдановіча — Міру ў бок Рамелек і па вуліцы П. Марозава. Зрэшты, для многіх пастаўчан веласіпед, як і аўтамабіль, — сродак перасоўвання. А можа, і стыль жыцця. У цёплую пару года частка гара­джан дабіраецца на працу на веласіпедах. Круцяць педалі як звычайныя рабочыя, так і кіраўнікі арганізацый. Што і казаць пра дзяцей і падлеткаў, якія летам, здаецца, з двухколавым сябрам амаль не разлучаюцца. Дарэчы, нядаўна каля ўсіх школ у райцэнтры з’явіліся велапрыпынкі. Ёсць ён і каля рэдакцыі нашай газеты, некаторых гандлёвых аб’ектаў. Катайся — не хачу. Галоўнае — не забываць пра іншых удзельнікаў руху, не ствараць ім перашкод, быць уважлівым.

Нямала ў нас такіх, як і я, прыхільнікаў пешай хады. Ведаеце, уздымае настрой, дае хай і невялікую, але фізічную нагрузку, ды і проста прыносіць асалоду. Далучайцеся! Хаця б на тыдзень.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.