17 сентября 80-летний юбилей отметил ветеран труда, бывший директор Поставской СШ №2 Виктор Крескиян

Личности

Здароўя, шчасця, аптымізму!

17 верасня 80-гадовы юбілей адзначыў ветэран працы, былы дырэктар пастаўскай СШ №2 Віктар Крэскіян. У гэты дзень юбіляра, які большую частку свайго жыцця — а менавіта 43 гады — прысвяціў педагогіцы, запрасілі ў родныя для яго сцены.

Тут, у другой гарадской школе, Віктар Рыгоравіч працаваў з 1965-га па 1995 год: амаль два дзесяцігоддзі з’яўляўся намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а потым узначаліў настаўніцкі калектыў. У ім і сёння нямала былых калег ветэрана, а таксама яго вучняў, якія выбралі прафесію педагога. Усе яны на чале з цяперашнім дырэктарам школы Аляксандрам Кузняцовым сабраліся ў адным з класаў навучальнай уста­новы, каб павіншаваць юбіляра. З гэтай мэтай прыеха­лі таксама намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў і сакратар раённага савета ветэранаў Галіна Лапушынская.

— Для мяне вялікі гонар віншаваць вас з юбілеем, — гаварыў, звяртаючыся да віноўніка ўрачыстасці, Юрый Кісялёў. — Ад раённага выканаўчага камітэта, асабіста ад старшыні райвыканкама нізкі паклон за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы адукацыі. Дзякуй, што і сёння вы з намі, дзеліцеся сваім вопытам, жыццёвай мудрасцю, прафесійнымі напрацоўкамі. Для нас гэта вельмі важна.

За вялікі асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення Юрый Мікалаевіч уручыў Віктару Крэскіяну Па­дзяку старшыні райвыканкама, грашовую прэмію і віншавальную паштоўку.

Здароўя, аптымізму, шчасця, яшчэ доўгія гады быць актыўным удзельнікам ветэранскага руху раёна зычыла юбіляру Галіна Лапушынская. З найлепшымі пажаданнямі і падарункамі да віншавальнікаў далучыліся таксама дырэктар СШ №2 Аляксандр Кузняцоў і педагогі школы. Яны хорам выканалі для свайго калегі песню “Мы жадаем шчасця вам”.

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.