34% первокурсников приехали учиться в Поставский государственный колледж из других городов и районов

Важное Образование

34% першакурснікаў – іншагароднія

Яны прыехалі вучыцца ў Пастаўскі дзяржаўны каледж з іншых гарадоў і раёнаў

Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, у дзяржаўным каледжы па традыцыі прайшла ва ўнутраным дворыку ўстановы. Дырэктар каледжа Сяргей Герасіменка прывітаў навучэнцаў, педагагічны калектыў, гасцей. Сёлета тут 427 навучэнцаў, у тым ліку 152 першакурснікі, а 150-ці засталося ўсяго 9 месяцаў да выпускных экзаменаў.

Адметнасцю сёлетняга набору стала тое, што вучыцца ў пастаўскім каледжы пажадала шмат іншагародніх. Самай запатрабаванай аказалася спецыяльнасць «Грамадскае харчаванне».

— Заўсёды з радасцю іду ў гэту навучальную ўстанову, якой кіраваў 7 гадоў, — гаварыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. —  Прыемна бачыць станоўчыя змены ў вучэбным корпусе, сталовай. Укараняецца шмат новага і ў навучальны працэс.

— Нам ёсць чым ганарыцца, — адзначыла намеснік дырэктара каледжа па вучэбнай рабоце Наталля Шылько. — Наша ўстанова займае першае месца па ўзроўні паспяховасці навучэнцаў сярод сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў вобласці і другое — сярод прафе­сійна-тэхнічных. Сярэдні бал складае 6,7. У групе будучых тэхнікаў-механікаў (стараста — Дзяніс Маркаў) — 7,1. Нашы навучэнцы па многіх прадметах займаюць прызавыя месцы на алімпіядах рознага ўзроўню. Ілья Болт і Уладзіслаў Селязнёў выйшлі пераможцамі на абласным конкурсе аратых. Арцём Петух у бліжэйшы час адправіцца ў Казахстан, дзе ў Еўразійскім патэнтным ведамстве будзе абараняць патэнт на стэнд «Для прамыўкі фарсунак», які падрыхтаваў пад кіраўніцтвам выкладчыка Пятра Шумуліоніса.

Першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская заклікала навучэнцаў да стараннай вучобы і актыўнага грамадскага жыцця.

Затым усе перайшлі ў актавую залу, дзе быў праведзены інс­труктаж па тэхніцы бяспекі — неўзабаве навучэны адправяцца на дапамогу сельгаспрадпрыемствам ва ўборцы бульбы.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.