Большинство сельских хозяйств Поставского района повысили надои молока в этом году

Сельское хозяйство

А вынікі розныя

Блізіцца да завяршэння пашавы перыяд утрымання жывёлы. Калі яго пачатак з-за засухі не вельмі радаваў жывёлаводаў (недахоп вільгаці негатыўна адбіваўся на росце травы, не ўдавалася дабівацца высокіх надояў), то са жніўня кармавая база ўмацавалася, і большасць гаспадарак сёння маюць нядрэнную прыбаўку малака.

Усяго ў гаспадарках раёна ўтрымліваецца 11 725 кароў. У  гэтыя дні сярэдні надой ад кожнай складае больш за 13 кілаграмаў. У лідарах — ААТ «Хацілы-агра і «Навасёлкі-Лучай». З пачатку года тут надаілі ад кожнай каровы ў сярэднім па 5 564 і 4 399 кілаграмаў малака адпаведна. У аператараў машыннага даення фермы «Хацілы» сярэднядзённы паказчык — 16,5 кілаграма, «Целякі» — 15,8, «Курты» — 14,7. 16,7 кілаграма надойваюць на ферме «Навасёлкі», 14,7 — «Курды».  На ферме «Муляры» ААТ «Камайскі-агра» сярэднядзённы надой склаў 14,2 кілаграма, у Цябутах — 13. Амаль 14-кілаграмовых надояў дабіваюцца жывёлаводы фермы «Пятровічы» сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра». Найвышэйшыя надоі — на рабатызаваных комплексах ААТ «Хацілы-агра» (25,8) і ААТ «Навасёлкі-Лучай» (25,0).

Прааналізаваўшы даныя ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, можна зрабіць вывад, што не ўсё залежыць ад кармоў. Травы па раёне растуць практычна аднолькава, а вось надоі і ў гаспадарках, і на фермах розныя. У ААТ «Янавіца-агра», на ферме «Палессе», атрымліваюць па 11 кілаграмаў малака ад каровы, у Сухарышках — менш за 8. У ААТ «Кураполле-агра», у Дзеткаве, надойваюць па 12 кілаграмаў, у Полаве і Балаях — каля 8.

З пачатку года найменшыя надоі — на фермах райаграсэрвісу (1 211 кг), ААТ «Ярэва-агра» (1 552), «Янавіца-агра» (1 778). У параўнанні з мінулым годам у «Янавіцы» недабралі па 350 кілаграмаў ад кожнай каровы. А вось на АБП «Рассвет Пастаўскі» дабавілі ў сярэднім па 364 кілаграмы. Адчувальны рост у малочнай жывёлагадоўлі ААТ «Камайскі-агра»: прыбаўка ў сярэднім на карову з пачатку года склала амаль 500 кілаграмаў.

Сортам «экстра» ўсё малако паступае з ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай» і груздаўскага аддзялення АБП «Рассвет Пастаўскі».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.