Брак счастливых молодоженов Александра Багликова и Анастасии Скрыдлевской стал юбилейным — сотым в этом году

Общество

Горка!

31 жніўня ў аддзеле ЗАГС Пастаўскага райвыканкама быў зарэгістраваны юбілейны, соты ў гэтым годзе, шлюб. Шчаслівыя маладажоны – Аляксандр Баглікаў і Анастасія Скрыдлеўская.

А далі штуршок знаёмству, а потым і стварэнню новай сям’і агульныя справы, якімі маладых аб’яднаў БРСМ.

— Упершыню заўважыў Насцю, калі разам удзельнічалі ў справа­здачна-выбарнай канферэнцыі БРСМ. Яна мне адразу спадабалася, але загаварыць не адважваўся яшчэ 2-3 месяцы, — узгадваў на прыступках ЗАГСа Аляксандр. — Неўзабаве прыйшоў у райкам БРСМ з прапановай арганізаваць велапрабег, а тут яна…

— Адразу зацікавілася прапановай абкалясіць на веласіпедах месцы баявой славы ў нашым раёне, бо па адукацыі я — гісторык, — дадае Анастасія. — На веласіпедах катаемся разам і да гэтага часу.

Шчырыя ўсмешкі, слёзы радасці, хваляванне… У прысутнасці дарагіх і блізкіх людзей Аляксандр і Анастасія далі абяцанне крочыць па жыццёвым шляху разам, дзяліць на дваіх радасці і нягоды, быць вернымі адно аднаму. Свае словы маладыя замацавалі подпісамі і абмяняліся пярсцёнкамі.

— Жывіце разам шмат гадоў, будзьце прыкладам сямейнага шчасця! — зычыла начальнік ад­дзела ЗАГС Аніта Несцяровіч. — Пранясіце праз усё жыццё сённяшні трапяткі і радасны момант, шчыруйце на карысць нашага агульнага дома — Пастаўшчыны.

Сёлета Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь споўнілася 100 гадоў, таму шлюб Аляксандра і Анастасіі ў нейкім сэнсе сімвалічны. З гэтай нагоды Аніта Францысаўна зачытала віншавальную паштоўку ад імя кіраўніка раёна Сяргея Чэпіка і старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Курто. Яны жадалі маладым, каб іх дом поўніўся сонечным святлом і цеплынёй, каханне, узаемаразуменне і згода былі нязменнымі спадарожнікамі.

У той дзень у адрас маладых гучала яшчэ шмат цёплых пажаданняў, карысных парад, віншаванняў. Імі шчыра адорвалі маладую сям’ю бацькі, родныя, сябры, калегі з ваеннага шпіталя, прадстаўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, якія завіталі на ўрачыстасць з кветкамі і падарункамі.

Вераніка Філановіч
Фота Рыты Шылей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.