БРСМ объявил республиканский конкурс на лучшую эмблему, фотографию, изображение, стихотворение и эссе, посвященные мамам

Важное Общество

Для мілых матуль

БРСМ аб’явіў рэспублі­канскі конкурс на найлепшую эмблему, фотаздымак, малюнак, верш і эсэ, прысвечаныя матулям. Ён стане часткай арт-эстафеты «Слова, першае ў жыцці…», якая пройдзе напярэдадні Дня маці.

Праект накіраваны на ўмацаванне інстытута мацярынства, павышэнне статусу жанчыны-маці ў грамадстве і ўключае спартыўныя святы, спа­борніцтвы сярод маладых мам, творчыя сустрэчы, выставы, паседжанні клубаў маладых сем’яў. Арт-­эстафета пройдзе з 10 па 14 кастрычніка.

А да гэтага часу моладзь ва ўзросце ад 14 да 31 года можа паў­дзельнічаць у творчым конкурсе, прысвечаным матулям. На Віцебшчыне яго адборачны этап завершыцца 26 верасня (да гэтага дня можна накіроўваць свае работы). Аўтарам прапануецца прадставіць эмблемы арт-эстафеты ў выглядзе чарцяжа, эскіза, графічнага макета, а таксама малюнкі, фатаграфіі, эсэ аб’ёмам да дзвюх старонак друкаванага тэксту альбо вершы да 24 зарыфмаваных радкоў на рускай ці беларускай мове. Пераможцаў і лаўрэатаў вызначаць у пяці намінацыях. Падрабязнасці — на сайце і ў групах саюза моладзі ў сацыяльных сетках.

Падрыхтавала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.