Бывший сотрудник «ПК» Леонид Лекаревич поделился своим опытом работы в районной газете

Общество

Не важна, дзе ты працуеш, важна – як

Пра свой вопыт работы ў пастаўскай раённай газеце расказвае яе былы супрацоўнік Леанід Лекарэвіч:

Журналістыка, як і жыццё, для мяне пачалася з мамы. Мой першы матэрыял у «Пастаўскім краі»  (кастрычнік 2000 года) быў прысвечаны Дню маці і самаму роднаму для мяне чалавеку. Гэты і іншы артыкулы ўвайшлі ў творчы альбом, з якім я адправіўся паступаць на факультэт журналістыкі БДУ і за які атрымаў найвышэйшы бал. Вось так родная газета дапамагла мне стаць тым, кім марыў з дзяцінства.

У сярэдзіне «нулявых» па размеркаванні трапіў у раёнку. У мяне ўжо тады была магчымасць працаваць на сталічным тэлебачанні, таму, прызнаюся, у Паставы вярнуўся без асаблівага энтузіязму. Але калектыў газеты і тагачасны галоўны рэдактар Фаіна Касаткіна зрабілі ўсё магчымае, каб я адчуваў сябе камфортна. Мне давяралі, дапамагалі разабрацца ў «чужых» для мяне тэмах, дазвалялі пісаць пра спорт больш, чым патрабавалася. Аднойчы нават паручылі зрабіць спецвыпуск да адкрыцця футбольнага сезона. Тады ўпершыню адчуў на сабе, што такое рэдактарская адказнасць.

Дзякуючы газеце я вучыўся пісаць па-беларуску. І цяпер памятаю  адзін з першых маіх матэрыялаў — увесь чырвоны ад выпраўленняў. Калі б я быў рэдактарам, то такога работніка звольніў бы. А калегі былі цярплівымі, за што ім вельмі ўдзячны.

У сваю чаргу калектыў раёнкі прыслухоўваўся да маіх прапаноў, калі размова заходзіла пра тое, як змяніць газету згодна з сучаснымі патрабаваннямі. Наогул, пра кожнага ў мяне засталіся толькі цёплыя ўспаміны. А тагачаснага намесніка рэдактара Галіну Пішч наогул лічу сваёй творчай мамай.

Пасля адпрацоўкі належнага тэрміну ў «Пастаўскім краі» я перайшоў на тэлеканал «СТБ». У 2010-м стаў супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі. Цяпер я ў штаце спартыўнага тэлеканала «Беларусь 5», з’яўляюся аўтарам хакейнай праграмы «Авертайм» і прадзюсарам трансляцый. Як карэспандэнт асвячаў чэмпіянаты свету па хакеі і Алімпійскія гульні.

За два гады работы ў раёнцы я адкрыў для сябе ісціну: не важна, дзе ты працуеш, важна — як. Ёй буду кіравацца і надалей у прафесійным жыцці.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.