Их удачные ракурсы — вне конкуренции. Историю в фотографиях создают фотокорреспонденты «ПК»

Общество

Умеюць спыніць імгненне

Час імчыць, і жыццё нельга адматаць на некалькі кадраў назад, кожнае імгненне — непаўторнае. А захаваць яго здольныя толькі фотаздымкі. Яны з’яўляюцца  свое­асаблівым летапісам жыцця, фіксуюць і пакідаюць у памяці розныя падзеі, людзей, даюць унікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу мінулага. Чытачы старэйшага пакалення памятаюць фота­здымкі Вячаслава Аўчарэнкі і Альфонса Турлы.

Фота Пятра Курыловіча

Люблю гартаць падшыўкі раённай газеты мінулых гадоў, сямейныя альбомы, у якіх шмат фотаздымкаў, зробленых братамі Курыловічамі. Дзімавы — чорна-белыя. У той час, калі ён працаваў фотакарэспандэнтам раённай газеты, фотаапарат быў плёначны. Няпроста даваўся кожны кадр. Плёнку ж потым трэба было праявіць, высушыць, зра­біць фатаграфію, затым, каб змясціць яе  ў газету, нарэзаць клішэ.

Фота Антона Чаляя

А колькі дакументальных, партрэтных і пейзажных здымкаў пакінуў пасля сябе Пётр Курыловіч! З фотаапаратам не расставаўся ніколі, браў яго на розныя мерапрыемствы, у камандзіроўкі, на калектыўныя выезды на прыроду, у грыбы. Ён быў у руках і тады, калі падступіла раптоўная смерць. Аператыўных фотасправаздач Пятра Пятровіча з розных мерапрыемстваў чакалі і чытачы раёнкі, і карыстальнікі сацыяльных сетак, асабліва тыя нашы землякі, якія жывуць далёка ад радзімы.

Фота Сяргея Вшыўкава

Свае матэрыялы мы, журналісты, звычайна суправа­джаем здымкамі.  Са з’яўленнем лічбавых фотаапаратаў рабіць іх стала прасцей. Каб «выхапіць» яркі момант, трэба быць сапраўдным прафесіяналам. Часта звяртаемся па дапамогу да нашых няштатных фотакарэспандэнтаў — прадпрымальніка Антона Чаляя і падпалкоўніка ў запасе Сяргея Вшыўкава, якія з камерамі «палююць» падчас розных раённых урачыстасцей, спартыўных, культурных мерапрыемстваў, прафесійных свят. Іх удалыя ракурсы — па-за канкурэнцыяй. Людзі, прырода, гістарычныя каштоўнасці, жывёлы — гэта далёка не поўны пералік, на чым «застываў» аб’ектыў фотаапаратаў Антона і Сяргея. Абодва захапіліся фатаграфіяй яшчэ ў дзяцінстве. З гадамі цяга адлюстроўваць прыгожае ў здымках не аслабла, прафесіяналізм вырас. Усе іх работы высокамастацкія, сюжэты — арыгінальныя. А гэта — радасць для чытачоў «Пастаўскага краю».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.