Креатив бьёт ключом! Талантливые лынтупские мастерицы на все руки

Общество

Узрост патрабуе дзеянняў

Колькі ў Лынтупах крэатыўных, таленавітых і смелых жанчын залатога ўзросту! Многія з іх раскрылі сябе з новага боку дзякуючы кіраўніцтву мясцовай сацыяльнай службы, якая з года ў год не перастае здзіўляць новымі творчымі знаходкамі.

Сёлета ў лынтупскім аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН арганізавалі праект пад назвай «Узрост патрабуе дзеянняў». Яго ўдзельніцамі сталі 11 жанчын, якім па пашпарце ўжо за 60, але ў душы — усяго 18. Задор, аптымізм, вясёлы нораў — гэта ўсё пра іх. На сцэне выступіць? Калі ласка! Паўдзельнічаць у прафесійнай фотасесіі? Без праблем!

Першы этап праекта адбыўся вясной — тады лынтупчанкі ­ўдзельнічалі ў аглядзе-конкурсе «Букет бліскучых талентаў» і фатаграфаваліся для выставы «Мудрасць у фатаграфіях». Чарговы пад назвай «Гаспадыня сядзібы» прайшоў напрыканцы жніўня. Перад удзельніцамі стаяла задача прыгатаваць стравы з таго, што расце ў агародзе, а таксама прэзентаваць уласнае хобі або правесці майстар-клас па вырабе сувеніраў.

Прымаць «экзамен» у найвопытнейшых гаспадынь адправіліся дырэктар Пастаўскага ТЦСАН Дзіяна Пякарская, загадчыца лынтупскага філіяла Алена Валасевіч і некаторыя работнікі сацыяльнай службы. Кожная ­ўдзельніца сустракала гасцей у сябе дома. Чаго толькі ні было ў той дзень у іх меню! Каша з гарбуза, запечаныя кабачкі, пірог з морквы, розныя стравы з бульбы… Частавалі нават свежымі клубніцамі, толькі што прынесенымі з агарода.

Здзівілі жанчыны і сваімі хобі. Валянціна Сасноўская паказала ўласныя вырабы, звязаныя кручком. Валянціна Пяткевіч пакарыла ўменнем плесці сувеніры з папяровых трубачак. У Тэрэзы Мальч усім спадабаўся вялікі  стракаты кветнік. Станіслава Лукша творча падышла да ўпрыгажэння двара. Адказна аднесліся да конкурсу і Лілія Мініковіч, Она Ламага, Галіна Чычэль, Галіна Кутуць.

— Як прыемна мець справу з людзьмі, якія любяць кветкі, парадак, умеюць ствараць прыгажосць для сябе і дзяліцца ёй з іншымі! — захаплялася галоўны арганізатар праекта Алена Валасевіч. — Падводзячы вынікі этапа, мы не прысуджалі месцаў, і гэта справядліва, бо стараліся ўсе. Кожная была на вышыні.

Заключны этап праекта «Уз­рост патрабуе дзеянняў» прой­дзе 1 кастрычніка. Падчас фінальнага канцэрта адбудзецца конкурс беларускай песні, удзельніцы пакажуць на сцэне і іншыя творчыя нумары. Падрыхтоўка ўжо пачалася.

Іна Сняжкова
Фота Віктара Лукшы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.